РУП «Белтэлекам» - на Рэспубліканскай дошцы Гонару

30 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Сяргея Міцянскага.

У ліку арганізацый, якія дасягнулі найлепшых вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2020 годзе, прадстаўлена РУП «Белтэлекам», а таксама Гродзенскі філіял прадпрыемства.

«Белтэлекам» занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару ўжо ў трэці раз, аднак практычна штогод сярод лепшых арганізацый краіны філіялы кампаніі.

Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

- Высокая адзнака дзяржавай працы 14-тысячнага калектыву сувязістаў выклікае ва мне пачуццё гонару за кожнага супрацоўніка прадпрыемства, а таксама за галіну сувязі і тэлекамунікацый. Хачу сказаць вялікі дзякуй кожнаму работніку «Белтэлекама» за працу і высокі прафесіяналізм.

Дырэктар Гродзенскага філіяла Віктар Мацвееў таксама перакананы, што заклад поспеху прадпрыемства - у ініцыятыўных супрацоўніках і адданасці агульнай справе.

Варта адзначыць, што Віцебскі і Гомельскі філіялы РУП «Белтэлекам» за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў апынуліся на дошках Гонару Віцебскай і Гомельскай абласцей.

- Філіялы РУП «Белтэлекам» працуюць зладжанай камандай. За гэта асаблівыя словы падзякі хачу выказаць ўсяму калектыву і нашым ветэранам. Менавіта яны заклалі трывалы падмурак, на якім мы будзем працягваць слаўныя працоўныя традыцыі. Аднак нашы дасягненні немагчымыя і без падтрымкі кіраўніцтва вобласці і краіны, - адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла Дзмітрый Казак.

Віншаванне пераможцаў рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў адбылося напярэдадні Свята працы - 1 Мая.

Віншуем калег, жадаем новых прафесійных поспехаў!


Источник: https://beltelecom.by/news/main/rup-beltelekam-na-respublikanskay-doshcy-gonaru