5 гадоў брэнду «ЯСНА». Святкуем разам з абанентамі

15 красавіка 2021 года брэнду «ЯСНА» споўнілася пяць гадоў!

Дзень нараджэння - выдатная нагода для сустрэчы з нашымі кліентамі. Мы падрыхтавалі сюрпрызы для абанентаў, якія першымі падключыліся на высакахуткасныя пакеты «ЯСНА» і працягваюць імі карыстацца да гэтага часу.

Свята пачалося ў Сянно, дзе віншаванні прымала Лізавета Лагута, першы абанент «ЯСНА 200 SMART» у Віцебскім філіяле. Дарэчы, гэта новы пакет, які мы прэзентавалі 6 красавіка. Лізавеце ўручылі падарункі ад кампаніі «Белтэлекам», што аказалася для дзяўчыны прыемным сюрпрызам.

- У пачатку красавіка Лізавета заключыла дагавор на новы пакет паслуг «ЯСНА 200 SMART», каб уся яе сям'я змагла карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі высокай якасці, - распавёў начальнік Сенненскага УЭС Сяргей Царонак.

У «ЯСНА 200 SMART» уваходзіць доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 200 Мбіт/с на прыём і 100 Мбіт/с на перадачу, а таксама інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плану «Канапа ТБ». Акрамя таго, пакет уключае неабмежаваную колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы РУП «Белтэлекам».

- Ушаноўванне абанентаў - добрая традыцыя «Белтэлекама». Пяцігоддзе брэнда «ЯСНА» - яшчэ адна выдатная нагода сустрэцца з нашымі карыстальнікамі і зарадзіць адзін аднаго пазітыўнымі эмоцыямі, - адзначыў начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла Дзмітрый Маладцоў. -

Усяго ў Віцебскай вобласці каля 160 тысяч абанентаў карыстаюцца «ЯСНА». З кожным днём іх становіцца ўсё больш, бо «ЯСНА» - гэта менавіта той набор тэлекамунікацыйных паслуг, які неабходны ў кожным доме!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/5-gadou-brendu-yasna-svyatkuem-razam-z-abanentami