З Днём нараджэння, «ЯСНА»! Брэнду спаўняецца 5 гадоў

15 красавіка 2021 года спаўняецца пяць гадоў брэнду «ЯСНА» - аднаму з самых паспяховых праектаў кампаніі «Белтэлекам».

З'явіўшыся на рынку ў 2016 годзе, пакеты тэлекамунікацыйных паслуг «ЯСНА» хутка заваявалі давер кліентаў. Сёння выбар на карысць «ЯСНА» зрабілі больш за 1,3 мільёна абанентаў у розных кутках Беларусі.

Сяргей Туромша, намеснік генеральнага дырэктара  РУП «Белтэлекам» па камерцыйных пытаннях:

- Пяць гадоў таму мы прынялі правільнае і своечасовае рашэнне, прапанаваўшы нашым кліентам запатрабаваныя тэлекамунікацыйныя паслугі ў адным пакеце. Інтэрнэт, тэлефон, тэлебачанне - менавіта гэты набор паслуг неабходны ў кожным доме. Вывучаючы трэнды і перавагі карыстальнікаў, мы абнаўляем лінейку «ЯСНА» і ўключаем у пакеты новыя папулярныя сэрвісы.

«ЯСНА» аб'ядноўвае 15 варыянтаў пакетаў паслуг. У 2021 годзе ў лінейцы з'явіліся тры навінкі: фільмавыя  «ЯСНА Кіно» і «ЯСНА Кіно +», а таксама высакахуткасны  «ЯСНА 200 SMART».

Дзень нараджэння «ЯСНА» - цудоўная нагода для сустрэчы з нашымі абанентамі. 5-годдзе мы адсвяткуем разам з пастаяннымі кліентамі. Сюрпрызы чакаюць першых абанентаў высакахуткасных пакетаў «ЯСНА 100»,    «ЯСНА 100 SMART», «ЯСНА 100 Камфорт», «ЯСНА 100 Відэакантроль», «ЯСНА Гульнёвы»,  «ЯСНА Гульнёвы SMART», «ЯСНА Кіно», «ЯСНА Кіно +»,  «ЯСНА 200» і «ЯСНА 200 SMART».

Мы таксама не пакінем без увагі сем'і, у якіх растуць малышкі з выдатным славянскім імем Ясна. Усім дзяўчынкам з гэтым імем, якія з'явіліся на свет з 15 красавіка 2016 года да 15 красавіка 2021 года, мы падрыхтавалі падарункі. Даведацца падрабязнасці можна ва ўсіх сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» у вашым горадзе ці ў нашых афіцыйных супольнасцях ў сацсетках:

Вконтакте

Facebook

Instagram

Одноклассники

Twitter

Кампанія «Белтэлекам» ад душы дзякуе ўсіх абанентаў за давер і выбар нашых паслуг!

Пакеты паслуг «ЯСНА» ўключаюць у сябе тры базавыя паслугі: доступ у сетку Інтэрнэт, інтэрактыўнае або SMART-тэлебачанне і тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі па Рэспубліцы Беларусь. Некаторыя пакеты дапоўнены доступам да грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірным тэлебачаннем, паслугамі     «Разумны дом», «Відэакантроль», бонусамі кампутарнай гульні World of Tanks.

Падключыцца на пакет больш выгадна, чым набываць паслугі асобна. А зручнасць пакетных прапаноў заключаецца ў тым, што аплата за паслугі робіцца на адзіны асабовы рахунак па авансавым прынцыпе.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/z-dnyom-naradzhennya-yasna-brendu-spaunyaecca-5-gadou