Тэлеканал «ЯСНАе TV» пачынае новы сезон праекта «Ясна пра футбол»
15 сакавіка на «ЯСНАе TV» у абноўленым фармаце стартуе ўжо вядомая гледачам штотыднёвая праграма «Ясна пра футбол». Як і раней, кожны выпуск будзе прысвечаны вынікам тураў Чэмпіянату Беларусі па футболе. Аднак стыль і падача матэрыялу істотна зменяцца. Заўзятары ўбачаць рэпартажы з матчаў, інтэрв'ю з вядомымі футбалістамі і трэнерамі, агляд выступленняў нашых гульцоў, якія выступаюць за мяжой. Партнёр праекта - Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».
Сяргей Туромша, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам»:
- Адначасова са стартам футбольнага чэмпіянату «ЯСНАе TV» запускае новы сезон праграмы «Ясна пра футбол». Мы працягваем паспяховае супрацоўніцтва з Беларускай федэрацыяй футбола і прыкладаем усе намаганні, каб нашы гледачы атрымалі больш аналітыкі і экспертызы, бліжэй пазнаёміліся з героямі матчаў і былі ў курсе ўсіх падзей са свету беларускага футбола. Хочам, каб заўзятары ўбачылі якасны тэлевізійны прадукт.
Сяргей Жардэцкi, генеральны сакратар Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»:
- Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» рада хуткаму старту сумеснага праекта з «ЯСНАе TV». Акрамя рэпартажаў, аглядаў і інтэрв'ю, мы зможам прапанаваць гледачу і абсалютна новую тэматыку. Так, у рубрыцы «Мяркуйце з намі» прадстаўнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін пракаментуе судзейскія рашэнні, якія выклікалі найбольшы рэзананс. Спадзяемся, абноўлены праект «ЯСНА пра футбол» зацікавіць заўзятараў і зробіць беларускае футбольнае жыццё яшчэ ярчэй.
У гэтым годзе прыхільнікі футбола ўбачаць мінімум 30 выпускаў. Менавіта столькі гульнявых тураў прадугледжана ў чэмпіянаце «Беларусбанк - Вышэйшай лігі» сезону 2021 года.
Як распавёў вядучы праграмы «Ясна пра футбол» спартыўны журналіст Павел Капуцкі, праект абавязкова захавае аналітычную складальную, аднак стане больш дынамічным. Не застануцца без увагі і значныя падзеі ў першай лізе і жаночым чэмпіянаце. Акрамя таго, захаваецца зваротная сувязь з гледачамі: самі цікавыя заўвагі, пытанні і каментары стваральнікі праграмы абяцаюць рэгулярна агучваць у эфіры.
У сетцы тэлеканала праграма зойме сваю ранейшую пазіцыю - панядзелак, 21.00. Першы выпуск ужо 15 сакавіка. Не прапусціце, гэта будзе цікава!