Глядзіце матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе ў прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV»

У гэтыя выхадныя тэлеканал «ЯСНАе TV» у прамым эфіры пакажа дзве чвэрцьфінальныя гульні Кубка Беларусі па футболе.

6 сакавіка ў 16.30 жодзінская каманда «Тарпеда-БелАЗ» згуляе з дзяржынскім «Арсеналам». А 7 сакавіка таксама ў 16.30 новы ўладальнік Суперкубка Беларусі - салігорскі «Шахцёр» - сустрэнецца з гродзенскім «Нёманам».

Пажадаем камандам поспеху!

Нагадаем, у 2021 годзе тэлеканал «ЯСНАе TV» будзе трансляваць не менш за 5 матчаў кожнага тура нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе новага сезона, а таксама матчы моладзевай зборнай Беларусі і ключавыя паядынкі першай лігі. Гэта прадугледжана партнёрскім пагадненнем паміж «Белтэлекам» і Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

Сачыце за раскладам трансляцый на сайце тэлеканала «ЯСНАе TV».


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/glyadzice-matchy-1/4-finalu-kubka-belarusi-pa-futbole-u-pramym-efiry-telekanala-yasnae-tv