Дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2020»

У лютым ганаравалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2020». Узнагароду ў намінацыі «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі» з рук старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Шарснёва атрымаў дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак.

- Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» - гэта не толькі вялікі гонар, але і вялікая адказнасць, а таксама ўпэўненасць у тым, што я на правільным шляху. Безумоўна, прызнанне непарыўна злучана з дасягненнямі калектыву Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам», - адзначыў Дзмітрый Васільевіч. -Я перакананы, што дзякуючы прафесіяналізму і высокай самааддачы супрацоўнікаў мы і далей будзем забяспечваць выкананне ўскладзеных на нас заданняў, а дасягнутыя вынікі будуць толькі памнажацца.

Усяго 50 чалавек ганараваны звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2020» у пяці намінацыях. Ганаровае званне прысвойваецца ў Віцебскай вобласці з 2009 года.

Віншуем Дзмітрыя Васільевіча з прысваеннем ганаровага звання і жадаем далейшай плённай працы і новых прафесійных поспехаў!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/dyrektar-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam-udastoeny-ganarovaga-zvannya-chalavek-goda