«Белтэлекам» падвёў вынікі 2020 года

Для рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» 2020 год быў юбілейным - кампаніі споўнілася 25 гадоў. Чвэрць стагоддзя нацыянальны аператар электрасувязі з'яўляецца правадніком інавацый і дае магчымасці для выкарыстання сучасных тэлекамунікацыйных паслуг дзяржаве, грамадству, прыватным і карпаратыўным кліентам.

У 2020 годзе намаганні РУП «Белтэлекам» былі сканцэнтраваны на стварэнні лічбавай інфраструктуры, працягвалася будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС) на базе тэхналогіі GPON. Прадпрыемства цалкам забяспечыла падыходам па валаконна-аптычным кабелі ўсе населеныя пункты краіны, у якіх налічваецца 100 і больш хатніх гаспадарак. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва сетак да населеных пунктаў з колькасцю хатніх гаспадарак ад 50 да 100 - больш за 56% з іх ужо маюць падыход па валаконна-аптычным кабелі. Валаконна-аптычная размеркавальная сетка ўкараняецца таксама ў кварталах індывідуальнай забудовы, перш за ўсё ў абласных цэнтрах і гарадах эканамічнага росту колькасцю больш за 80 тыс. жыхароў з улікам запатрабаванасці ў высакахуткасных паслугах сувязі.

Перавагі сучаснай сеткі - гэта, у першую чаргу, хуткасць і якасць паслуг. Мадэрнізацыя, якая праводзіцца, дазваляе забяспечыць аднолькава высокі ўзровень сэрвісу як жыхарам гарадоў, так і невялікіх мястэчак.

За мінулы год пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 5911,7 км валаконна-аптычных ліній сувязі. Колькасць абанентаў сеткі GPON павялічылася на 155,5 тыс. і дасягнула 2,74 млн. Колькасць абанентаў платформы IMS склала 3,61 млн, абанентаў шырокапалоснага доступу - 2,7 млн, абанентаў тэлебачання ZALA - 2,44 млн.

У 2020 годзе, з улікам пажаданняў карыстальнікаў, у лінейцы «ЯСНА» з'явіліся два новыя тарыфныя планы - «ЯСНА 100 Камфорт» і «ЯСНА 100 Відэакантроль». Усе пакетныя прапановы ўключаюць паслугі доступу ў Інтэрнэт, безлімітную тэлефанію ў сетцы «Белтэлекам» з вызначальнікам нумара CLIP, а таксама тэлебачанне ZALA па тэхналогіях IPTV або SMART. Тарыфныя планы могуць быць дапоўнены доступам да грамадскіх кропках Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірным тэлебачаннем, паслугамі «Разумны дом» і «Відэакантроль», бонусамі гульні World of Tanks і іншымі сэрвісамі.

Мінулы год адзначаны важнай для РУП «Белтэлекам» падзеяй - прадпрыемства паспяхова правяло тэставанне сеткі 5G. Прэзентацыя па выніках доследнай эксплуатацыі адбылася ў студзені 2021 года. Выпрабаванні новай тэхналогіі праводзіліся ў дзвюх тэставых зонах. Першая лакацыя была разгорнута ў індустрыяльным парку «Вялікі Камень», другая - у Капыльскім раёне. Тэставанне дазволіла даследаваць усе аспекты рэалізацыі 5G у рэальных умовах гарадской інфраструктуры і сельскай мясцовасці, ацаніць патэнцыял у прамысловым і абаненцкім сегментах. Сумесна з партнёрамі былі прадэманстраваны такія лічбавыя рашэнні, як канвергенцыя фіксаванай і мабільнай сувязі, выкарыстанне рабатызаваных прылад, беспілотнага транспарта і інш. Паспяхова скончыўшы тэставанне, «Белтэлекам» гатоў да практычнага ўкаранення сетак пятага пакалення ў нашай краіне.

У верасні 2020 года свой першы дзень нараджэння адзначыў тэлеканал «ЯСНАе ТV». Сёння «ЯСНАе ТV» уваходзіць у топ-20 глядацкіх пераваг на платформе ZALA. «Візітная картка» канала - рэйтынгавае гульнявое кіно, спартыўныя трансляцыі, а таксама праграмы ўласнай вытворчасці, прысвечаныя футболу, хакею, кіберспорту. Асобнай увагі заслугоўвае праект «У адкрытым доступе» з Юрыем Гроеравым» пра IT-сферу і свет інавацый.

Падводзячы вынікі 2020 года, нельга не адзначыць і сацыяльныя праекты, якім у кампаніі надаецца асаблівая ўвага. Да пачатку летняга аздараўленчага сезона ў дзіцячым лагеры «Крынічка» адкрыты новы амфітэатр. Маштабная рэканструкцыя загараднага комплексу дасць магчымасць арганізаваць актыўны летні адпачынак і рэалізаваць любыя творчыя задумы.

Яшчэ адзін сацыяльны праект «Белтэлекам» - «Свята нашага двара разам з «ЯСНА». Маштабная рэспубліканская акцыя пачалася тры гады таму. За гэты час больш чым у 40 гарадах краіны ўсталяваны дзіцячыя гульнявыя комплексы, шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі і велапаркоўкі. У дзень адкрыцця пляцовак «Белтэлекам» па традыцыі запрашае мясцовых жыхароў на вялікія сямейныя святы.

«Белтэлекам» пабудаваў самую разгалінаваную валаконна-аптычную інфраструктуру ў краіне і з'яўляецца лідэрам у гэтым напрамку. Універсальнасць, надзейнасць, аптымальнае спалучэнне кошту і якасці - вось асноўныя перавагі паслуг прадпрыемства. Кліенты цэняць індывідуальны падыход, высокі сэрвіс і магчымасць рэалізацыі любога тэлекамунікацыйнага праекта «пад ключ». Каштоўнасці, закладзеныя ў аснову брэнда «Белтэлекам», - гэта якасць, тэхналагічнасць, інавацыі. Такім чынам, прадпрыемства паспяхова скончыла 2020 год, і працягвае працу, каб сучасныя паслугі сувязі сталі даступныя ў кожным кутку нашай краіны.

 

 

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-padvyou-vyniki-2020-goda