«ЯСНАе TV» аднаўляе прамыя трансляцыі расійскай футбольнай Прэм'ер-лігі

Расійская Прэм'ер-ліга (РПЛ) па футболе аднаўляе сезон 2020-2021. Тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа ўсе 8 матчаў 20 тура. Да канца сезона ў РПЛ 2020-2021 запланавана яшчэ 11 тураў. «ЯСНАе TV» пакажа ўсе!

Трансляцыя гульняў турніру пачнецца з матчу «Тамбоў» - «Ротар», які будзе паказаны 26 лютага ў 19.00 у прамым эфіры тэлеканала.

27 лютага ў 14.00 прагучыць стартавы свісток матча «Хімкі» - «Уфа». А ў 16.30 лідар турнірнай табліцы - піцерскі «Зеніт» - пачне гульню з «Растовам». У 19.00 «ЯСНАе TV» запрашае гледачоў на маскоўскае дэрбі - «Лакаматыў» пазмагаецца з «ЦСКА».

20 тур расійскай Прэм'ер-лігі працягнецца 28 лютага. Маскоўскі «Спартак» і «Рубін» пачнуць гуляць у 14.00. «Ахмат» згуляе з «Дынама Масква» у 16.30. А скончацца насычаныя футбольныя выхадныя матчам «Краснадар» - «Урал», які стартуе ў 19.00.

Гэтыя матчы тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа ў прамым эфіры.

Запрашаем прыхільнікаў расійскай Прэм'ер-лігі зноў пагрузіцца ў яркі і насычаны эмоцыямі футбольны свет!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/yasnae-tv-adnaulyae-pramyya-translyacyi-rasiyskay-futbolnay-premer-ligi