«Белтэлекам» праводзіць мерапрыемствы па мінімізацыі рассылання спам-паведамленняў

Паважаныя абаненты!

У цяперашні час РУП «Белтэлекам» праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на мінімізацыю рассылання спам-паведамленняў з тэрыторыі Беларусі. Гэта звязана з вялікай колькасцю спаму, які адпраўляецца з заражаных вірусамі кампутараў, часцяком без ведама абанентаў.

Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з адпраўкай электронных паведамленняў па пратаколе SMTP праз 25-й порт паштовага кліента, Вам неабходна праверыць свае кампутары на наяўнасць вірусаў і траянскіх праграм, а пры выяўленні шкоднаснага праграмнага забеспячэння - правесці «лячэнне» або выдаленне заражаных аб'ектаў.

Калі Вы карыстаецеся паштовым кліентам (Outlook Express,  The Bat, Thunderbird і інш.), у выпадку ўзнікнення праблем з адпраўкай паштовых паведамленняў рэкамендуем пазначыць у наладах паштовай праграмы абароненыя версіі пратаколу SMTP - замест 25 порта выкарыстоўваць 465 і 587.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумары 123. Званок на гэты нумар бясплатны, як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефона.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-pravodzic-merapryemstvy-pa-minimizacyi-rassylannya-spam-pavedamlennyau