ZALA прапануе новыя спартыўныя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

Тэлебачанне ZALA прапануе новыя спартыўныя тэлеканалы. 6 студзеня пачалося тэставае вяшчанне тэлеканалаў «Свет баскетбола» (кнопка 63) і «Матч! Планета» (кнопка 65) у дадатковым пакеце «Спартыўны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA. Тэлеканал «Матч! Планета» таксама стаў даступны ў пашыраных і базавых пакетах эфірнага тэлебачання ZALA.

«Свет баскетбола» - кругласутачны тэлеканал для аматараў баскетбола. У эфіры - матчы зборнай Расіі, вядучых расійскіх клубаў, Лігі чэмпіёнаў і Еўралігі, каманд NBA (ЗША), ACB (Іспанія), NCAA (ЗША і Канада), жаночай Еўралігі. Пазнавальныя праграмы пра гісторыю баскетбола, архіўныя запісы лепшых гульняў, перадачы пра знакамітых спартоўцаў, навіны баскетбольнага жыцця.

«Матч! Планета» - міжнародная версія тэлевізійнага канала «Матч ТВ», якая аб'ядноўвае ў сабе самыя рэйтынгавыя спартыўныя трансляцыі і праграмы. Транслюецца на тэрыторыі краін СНД.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zala-prapanue-novyya-spartyunyya-telekanaly