Глядзіце спартыўныя праекты тэлеканала «ЯСНАе TV» у відэатэцы ZALA IPTV

«ЯСНАе TV» - яшчэ бліжэй да карыстальнікаў ZALA!

Творчая каманда прадставіла адразу чатыры новых спартыўных праекта. Увесну ў эфір выйшаў першы выпуск перадачы «Ясна пра футбол». А ўвосень на тэлеканале з'явіліся  «Ясна аб міні-футболе», «Ясна пра хакей» і «Ясна аб кіберспорце».

Увазе гледачоў - тэматычныя рэпартажы, інтэрв'ю з топавымі персонамі беларускага спорту, аналіз лепшых матчаў, кадры з закулісся. Тэлевізійная мова праектаў лёгкая, яна дазваляе цалкам пагрузіцца ў спартыўнае жыццё Беларусі. А ўспомніць самыя яркія яе моманты можна, зазірнуўшы ў архіў праграм тэлеканала «ЯСНАе TV» на відэатэцы ZALA IPTV.

Поўную падборку выпускаў тэлепраграм   «Ясна аб міні-футболе», «Ясна пра хакей» і «Ясна пра футбол» можна знайсці ў каталогу «Спорт». Выпускі перадачы для моладзевай аўдыторыі - «Ясна аб кіберспорце» - размяшчаюцца ў каталогу «Спецпраекты».

Перайсці да падборкi можна з галоўнага меню ZALA.    Доступ да каталога бясплатны.

Жадаем прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/glyadzice-spartyunyya-praekty-telekanala-yasnae-tv-u-videatecy-zala-iptv