Як мінімізаваць рызыкі пры працы ў Інтэрнэт-прасторы
Пытанні забеспячэння інфармацыйнай бяспекі не губляюць актуальнасці на працягу многіх гадоў. Розныя кібер-інцыдэнты здольныя нанесці істотны ўрон як фізічным асобам, так і цэлым прадпрыемствам. У сувязі з гэтым, праблемы інфармацыйнай бяспекі патрабуюць усё больш пільнай увагі.
РУП «Белтэлекам» інфармуе, што ў апошні час па ўсім свеце пачасціліся выпадкі актыўнасці шкоднаснага праграмнага забеспячэння Emotet. Яно накіравана на пранікненне ў карпаратыўную сетку арганізацыі і стварэнне бот-сетак. Распаўсюджваецца Emotet праз электронныя паштовыя паведамленні са шкоднасным укладаннем або спасылкай на небяспечны інфармацыйны рэсурс («фішынг»). Звярніце ўвагу: часцей за ўсё да электроннага ліста прымацоўваецца дакумент Microsoft Office, канфігурацыі якога ўтрымліваюць інструменты для выканання розных шкоднасных функцый. Часцяком гэта ўстаноўка іншага шкоднаснага праграмнага забеспячэння, у прыватнасці, арыентаванага на выкраданне банкаўскай інфармацыі («банкер») і шыфраванне дадзеных («шыфравальшчык»).
Паважаныя абаненты! На жаль, адным з фактараў рызыкі з'яўляецца недастатковы ўзровень пісьменнасці і дасведчанасці ў сферы інфармацыйнай бяспекі, таму не грэбуйце элементарнымі мерамі па абароне сваіх персанальных прылад ад кібератак. У першую чаргу, неабходна праверыць, ці не састарэла ваша праграмнае забеспячэнне і ці з'яўляецца яно ліцэнзійным. Таксама, у мэтах процідзеяння Emotet і іншым кібератакам рэкамендуем скарыстацца наступнымі сродкамі.
- Бясплатнае праграмнае забеспячэнне для праверкі бяспекі персанальнай прылады пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Windows:
- Паслугі РУП «Белтэлекам» у вобласці інфармацыйнай бяспекі: