Глядзіце матчы 12 тура расійскай Прэм'ер-лігі на тэлеканале «ЯСНАе TV»

«ЯСНАе TV» працягвае прамыя трансляцыі матчаў расійскай Прэм'ер-лігі. Два паядынкі чакаюць гледачоў у выхадныя дні і яшчэ адзін - у найбліжэйшы панядзелак.

У суботу, 24 кастрычніка, на полі выйдуць лідар турнірнай табліцы «Зеніт» і каманда «Рубін», якая займае 9-е месца. Пачатак трансляцыі - ў 16.30.

У нядзелю, 25 кастрычніка, за перамогу пазмагаюцца «Ахмат» і «Уфа». «Ахмат» цяпер на 10-й пазіцыі, «Уфа» – на пяць радкоў ніжэй. Эфір стартуе ў 19.00.

У панядзелак, 26 кастрычніка, ў 19.00 стартавы свісток прагучыць для каманд «ЦСКА Масква» і «Арсенал Тула». «ЦСКА Масква» ўваходзіць у тройку лідараў, а «Арсенал Тула» размяшчаецца на 11-м месцы.

«ЯСНАе TV» запрашае ўсіх прыхільнікаў расійскай Прэм'ер-лігі і не толькі акунуцца ў захапляльную футбольную атмасферу!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/glyadzice-matchy-12-tura-rasiyskay-premer-ligi-na-telekanale-yasnae-tv