Тэлеканал «ЯСНАе ТV» запускае новы праект «Ясна пра кіберспорт»

3 кастрычніка 2020 года на канале «ЯСНАе ТV» стартуе цыкл перадач пра кіберспорт. Партнёр праекта - РГА «Беларуская федэрацыя кіберспорту». Першыя шэсць выпускаў гледачы ўбачаць да канца года.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша:

- Кіберспорт актыўна выходзіць за рамкі кампутарных клубаў і стрым-пляцовак. Актыўных заўзятараў становіцца ўсё больш. Мы бачым, што з боку тэлеаўдыторыі цікавасць да кіберспорта таксама расце. Наша творчая каманда верыць, што фармат і тэматыка перадачы «Ясна пра кіберспорт» прыцягне новых гледачоў, у першую чаргу, з ліку моладзі.

«Ясна пра кіберспорт» - гэта спалучэнне youtube-шоў са звыклым тэлевізійным фарматам. Калі навіны, то простай мовай, калі аналітыка, то без «капітана відавочнасць», а інтэрв'ю - толькі са значнымі людзьмі індустрыі.

У першым выпуску абмяркуем фенаменальны пераможны спурт Team Secret ў Dota 2 і прадстаўніцтва Беларусі на Чэмпіянаце свету IeSF па кіберспорце. У якасці галоўнага спікера выступіць Яўген Ugin Ерафееў, менеджэр CS-складу NaVi. Даведаемся яго меркаванне па тэме трэнерскіх банов і не толькі.

У фінале праграмы - анонс значных падзей у айчынным кіберспорце.

Ягор Малыженкаў, дырэктар па камунікацыях Беларускай федэрацыі кіберспорту:

- Кіберспорт сур'ёзна і надоўга прапісаўся на тэлебачанні. Калі ў мінулым годзе мы пачалі сумесны праект з трансляцыі нашых турніраў на «ЯСНАе TV», то зараз прыйшоў час асобнай інфармацыйна-забаўляльнай перадачы ў тым фармаце, да якога прывыкла маладзёжная аўдыторыя. Вельмі спадзяемся, што падчас пілотных выпускаў гледачы ацэняць старанні здымачнай каманды і пацешаць нас зваротнай сувяззю».

Першы выпуск «Ясна пра кіберспорт» выйдзе ў эфір у суботу, 3 кастрычніка, у 21.00. Не прапусціце!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/telekanal-yasnae-tv-zapuskae-novy-praekt-yasna-pra-kibersport