Прадстаўляем новы пакет паслуг «ЯСНА 100 Відэакантроль»

1 кастрычніка 2020 года ў лінейцы папулярных пакетаў паслуг з'явілася новая прапанова - «ЯСНА 100 Відэакантроль».

Адметнай асаблівасцю гэтага пакета з'яўляецца наяўнасць паслугі «Відэакантроль».

Такім чынам, пакет «ЯСНА 100 Відэакантроль» уключае:

- доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу і нелiмiтаваны доступ па тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў доступу (лагіна і пароля);

- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: Усё ўключана»;

- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP;

- «Відэакантроль» на ўмовах існуючай паслугі для фізічных асоб.

Падключыць пакет «ЯСНА 100 Відэакантроль» могуць абаненты шматкватэрных дамоў, што падключаны па тэхналогіі GPON і на якіх устаноўлены відэакамеры ад РУП «Белтэлекам».

Перавагі пакетаў паслуг «ЯСНА»:

Тэхналогія GPON - гарантуе высокую хуткасць доступу ў Інтэрнэт і высокую якасць тэлебачання.

Выгадная цана - кошт падключэння трох паслуг у складзе пакета танней, чым паасобку. Аплата ўсіх паслуг, уключаных у пакет, уносіцца на агульны асабовы рахунак.

Авансавая форма аплаты - папаўненне асабовага рахунку ажыццяўляецца ў любым аб'ёме, дастатковым для падтрымання яго станоўчага балансу.

Прастата падключэння - неабходнае абсталяванне прадастаўляецца ў карыстанне без збірання платы.

Таксама інфармуем, што пакеты паслуг «ЯСНА 75», «ЯСНА 75 плюс» і «ЯСНА 35 плюс» з 1 кастрычніка 2020 года пераносяцца ў архіў. Гэта азначае, што дзеючыя абаненты такіх пакетаў могуць і далей працягваць імі карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да іх не змогуць.

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/pradstaulyaem-novy-paket-paslug-yasna-100-videakantrol