Топ-матч 21 тура чэмпіяната краіны "Шахцёр" - "Дынама-Брэст" - у прамым эфіры "ЯСНАе TV"

6 жніўня ў 20.00 у прамым эфіры тэлеканала "ЯСНАе TV" глядзіце цэнтральны матч 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама-Брэст".

"Гарнякі" займаюць першы радок у турнірнай табліцы і з'яўляюцца галоўнымі фаварытамі чэмпіёнскай гонкі. Каб захаваць лідзіруючыя пазіцыі, камандзе ўкраінскага спецыяліста Юрыя Вtрнідуба неабходна перамагаць дзеючага чэмпіёна краіны. Берасцейцы ў мінулым туры мінімальна перайгралі "Віцебск", але па-ранейшаму знаходзяцца не ў лепшых фізічных кандыцыях пасля двухтыднёвага карантыну. Ці зможа "Шахцёр" скарыстацца праблемамі апанента і застацца на вяршыні табліцы? Прамыя ўключэнні са стадыёна "Будаўнік" у перапынку і пасля матчу правядуць пастаянныя эксперты тэлеканала - спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч і футбольны трэнер Алег Дулуб.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/top-match-21-tura-chempiyanata-krainy-shakhcyor-dynama-brest-u-pramym-efiry-yasnae-tv