Графік прамых тэлефонных ліній у жніўні
Паважаныя абаненты!
У жніўні 2020 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
1 жніўня - намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Шайбакаў Вадзім Уладзіміравіч;
8 жніўня - намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
15 жніўня - намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
22 жніўня - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч;
29 жніўня - намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях Даньшына Таццяна Уладзіміраўна.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і звесткі аб месцы жыхарства і / ці працы / вучобы.