«Белтэлекам» - афіцыйны партнёр «Славянскага базару ў Віцебску»

16 ліпеня стартуе XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXIX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» і XVIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2020». Усяго ў гэтым форуме прымуць удзел прадстаўнікі 19 краін.

Ужо больш за 10 гадоў «Белтэлекам» з'яўляецца тэлекамунікацыйным партнёрам «Славянскага базару ў Віцебску». У дні фэсту ўвесь горад жыве ў атмасферы свята. Віцебскі філіял - заўсёды ў цэнтры падзей. Дзякуючы кампаніі надзейна працуе «афіцыйны інтэрнэт фестывалю», а шматлікія госці творчага форуму застаюцца на сувязі са светам.

- Кожны год мы гарманічна ўліваемся ў атмасферу свята, прыцягваючы да сябе цікавасць актыўнай і энергічнай аўдыторыі фестывальнага горада, - адзначае дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак. - Прысутнасць «Белтэлекама» на фестывалі «Славянскі базар» - гэта выдатная магчымасць для нас паказаць сябе і знайсці новых сяброў.

Фестываль будзе доўжыцца да 19 ліпеня. Жадаем усім удзельнікам паспяховых выступленняў, а гасцям «Славянскага базару ў Віцебску» - новых незабыўных уражанняў!

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» - найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты. Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення!» Фестываль даўно перасягнуў межы славянскага свету. За 29 гадоў у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пяці кантынентаў і прадстаўнікі больш за 70 краін.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-aficyyny-partnyor-slavyanskaga-bazaru-u-vicebsku