На сайце кампаніі «Белтэлекам» з'явілася старонка для карпаратыўных кліентаў
Кампанія «Белтэлекам» стварыла паддамен business.beltelecom.by на сваім сайце. Рэсурс прызначаны спецыяльна для карпаратыўных кліентаў, каб у зручнай форме знаёміць іх з самымі запатрабаванымі паслугамі.
Тут юрыдычныя асобы могуць аформіць заяўку на правядзенне прэзентацыі паслуг «Белтэлекама» непасрэдна ў офісе або на арганізацыю семінара для вялікай колькасці слухачоў.
Звязацца са спецыялістам «Белтэлекама», каб задаць пытанні ці аформіць заяўку на падключэнне паслуг, можна націснуўшы кнопку «Заказаць зваротны званок» і пакінуўшы свае кантакты.
Акрамя таго, на бізнес-старонцы ёсць кантакты службаў продажаў кампаніі «Белтэлекам», размешчаных у абласных цэнтрах і г.Мінску, на той выпадак, калі кліент вырашыць звярнуцца асабіста.