У Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння мастацкага маркіраванага канверта «25 гадоў «Белтэлекаму»

2 ліпеня 2020 года Ганна Рабава, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, і Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам», правялі цырымонію гашэння мастацкага маркіраванага канверта «25 гадоў «Белтэлекаму».

 

Днём раней Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне спецыяльны памятны штэмпель «25 гадоў «Белтэлекаму», а беларуская пошта падрыхтавала канверт, тыраж якога склаў 60 тысяч асобнікаў.

btk-25-news-konv.jpg

btk-25-news-konv-2.jpg

Алена Драздовіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта», адзначыла значнасць «Белтэлекама», вядучай тэлекамунікацыйнай кампаніі, для дзяржавы, прыватных і карпаратыўных карыстальнікаў, ад усёй душы павіншавала генеральнага дырэктара Юрыя Петручэню са значнай датай і пажадала далейшых поспехаў у развіцці.

 

Мерапрыемства адбылося ў Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі, дзе ў гэты ж дзень была адкрыта ўнікальная экспазіцыя , прысвечаная гісторыі "Белтэлекама". Ганаровыя госці, прадстаўнікі арганізацыі і ветэраны галіны пазнаёміліся з незвычайнымі экспанатамі, сабранымі з усіх філіялаў кампаніі, даведаліся нямала займальных фактаў пра развіццё сувязі і змаглі самі расказаць шмат цікавага пра тое, як праходзіла станаўленне нацыянальнага аператара сувязі «Белтэлекам».


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-gistoryka-infarmacyynym-centry-suvyazi-adbylasya-urachystaya-cyrymoniya-gashennya