Сусветныя рэйтынгавыя кінафільмы - зараз і на беларускай мове ў эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV»

Тое, што вы да гэтага бачылі, але яшчэ не чулі. З 30 чэрвеня кожны аўторак у 21.00 на тэлеканале «ЯСНАе TV» - кіно па-беларуску. Героі рэйтынгавых замежных стужак загаварылі на нашай роднай мове! Адкрывае цыкл італьянская камедыя «Утаймаванне свавольніка» (1980 г.)

  • «Пяты Элемент» (Францыя, 1997 г.)
  • «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (ЗША, 1991 г.)
  • «Прыгоды Падынгтана-2» (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, 2017 г.)
  • «Утаймаванне свавольніка» (Італія, 1980 г.)
  • «Удалая лічба Слевіна» (ЗША, 2005)
  • «Астэрыкс: Зямля Багоў» (Францыя, Бельгія, 2014 г.)
  • «Цягнік на Юму» (ЗША, 2007)
  • «РЭД» (ЗША, 2010 г.)
  • «Астэрыкс і таемнае зелле» (Францыя, Бельгія, 2018 г.)
  • «Без межаў (Вобласці цемры)» (ЗША, 2011 г.)

Пераагучваннем для тэлеканала «ЯСНАе TV» займалася студыя «13 studio». Галасамі праекта сталі такія вядомыя акцёры тэатра і кіно, як Святлана Цімохіна, Алег Гарбуз, Таццяна Ружаўская, Андрэй Мілюхін, Уладзімір Богдан, Крысціна Дробыш, Валянцін Серада і Алеся Леснікава.

Праца доўжылася больш як паўтара месяца. Ацаніць яе вынік можа кожны, хто далучыцца да гледачоў «ЯСНАе TV».

Нагадваем, з 30 чэрвеня па аўторках у 21.00 - новы праект «Кіно па-беларуску». Не прапусціце лепшае!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/susvetnyya-reytyngavyya-kinafilmy-zaraz-i-na-belaruskay-move-u-efiry-telekanala-yasnae-tv