30 мая адбудзецца прамая тэлефонная лінія

У суботу, 30 мая, з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Мельнікаў Генадзь Васільевіч.

У гэты дзень па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і звесткі аб месцы жыхарства і / ці працы / вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/30-maya-adbudzecca-pramaya-telefonnaya-liniya