Праца ў ахоўных зонах ліній электрасувязі
Пры неабходнасці выканання работ у ахоўнай зоне лініі сувязі трэба*:
1. атрымаць ад філіяла РУП "Белтэлекам", у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі, пісьмовы дазвол на права выкананняработ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі;
2. пасля атрымання дазволу, не пазней чым за трое сутак да пачатку выканання работ выклікаць прадстаўніка структурнага падраздзялення РУП «Белтэлекам», у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзіцца лінія сувязі, на месца правядзення работ;
3. праінструктаваць работнікаў, якія робяцьземляныя работы, аб выкананні патрабаванняў «Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь», аб мерах па забеспячэнні захаванасці ліній сувязі, бяспекі людзей, а таксама аб адказнасці за пашкоджанне ліній і збудаванняў сувязі;
4. выконваць земляныя работы толькі ў прысутнасці прадстаўніка прадпрыемства, у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі;
5. у аварыйных выпадках да прыбыцця да месца аварыі прадстаўніка эксплуатацыйнай арганізацыі земляныя работы павінны весці ручным спосабам пры дапамозе рыдлёвак, без рэзкіх удараў і без прымянення механізмаў і ўдарных інструментаў.
Адзіны нумар для ўдакладнення працэдуры атрымання пісьмовага дазволу на права выкананняработ, для выкліку прадстаўніка падраздзялення электрасувязі для указання месца размяшчэння падземных камунікацый - 121.
* У адпаведнасці патрабаванням п.п.16, 21, 24, 26.3 «Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь».