«Белтэлекам» перадаў аўтамабіль Віцебскай абласной клінічнай бальніцы

Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» перадаў аўтамабіль ГАЗ 32-212 медыкам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, якія працуюць сёння ў інтэнсіўным кругласутачным рэжыме. У кампаніі ўпэўненыя, што гэта дазволіць больш аператыўна аказваць дапамогу тым, каму яна так неабходна.

13 мая Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", уручыў ключы і пакет дакументаў на аўтамабіль галоўнаму ўрачу медыцынскай установы Андрэю Андрушкіну.

- Сёння медыкі адчуваюць сур'ёзную нагрузку, - адзначыў Дзмітрый Казак. - Мы ўдзячныя за іх самаадданую працу, за гатоўнасць суткамі напралёт працаваць і ратаваць жыцці людзей. Упэўнены, што, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам справіцца з цяжкімі сітуацыямі.

Любая добрая ініцыятыва зараз падтрымлівае маральна і дапамагае эканоміць самае каштоўнае ў працы ўрачоў - іх сілы і час. Як сацыяльна адказная кампанія «Белтэлекам» уносіць свой уклад у агульную справу, каб кожны пацыент атрымаў своечасовую высокакваліфікаваную дапамогу.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-peradau-autamabil-vicebskay-ablasnoy-klinichnay-balnicy