Кіраўнікі галіны сувязі павіншавалі з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі і 75-годдзем Вялікай Перамогі

7 мая у сувязістаў прафесійнае свята - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. А 9 мая краіна адзначае 75-годдзе Вялікай Перамогі.

Па шматгадовай традыцыі святочныя мерапрыемствы ў галіне сувязі пачаліся 7 мая з урачыстай сустрэчы кіраўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і арганізацый тэлекамунікацыйнай сферы каля Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам. Аддаючы даніну памяці ваенным сувязістам, прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяла.

У гэты дзень самыя шчырыя віншаванні і пажаданні прагучалі ў адрас ветэранаў.

Для ўсіх нас няма больш значнай даты, чым 9 Мая. Дзень Перамогі - галоўнае свята для многіх пакаленняў, і мы свята будзем шанаваць памяць пра ваеннае мінулае. Мы бязмежна ўдзячныя ветэранам за вялікі подзвіг, створаны ў імя міру і дабра. Схіляючыся перад стойкасцю і адвагай пакалення пераможцаў, мы дзякуем за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Моцнага здароўя, шчасця і даўгалецця вам, дарагія ветэраны!

Таксама віншуем усіх калег і партнёраў з прафесійным святам. Словы шчырай удзячнасці кажам нашым старэйшым калегам, якія сваёй працай і майстэрствам заклалі трывалы падмурак для далейшай паспяховай працы. Жадаем яркіх ідэй і новых здзяйсненняў, поспехаў і працвітання нашай агульнай справе. Міру, дабра і шчасця!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/kirauniki-galiny-suvyazi-pavinshavali-z-dnyom-rabotnikau-radyyo-telebachannya-i-suvyazi-i