Філіялы «МГТС» і «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Напярэдадні Свята працы ў Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару.

За дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый сферы паслуг на дошку Гонару занесены філіялы «Мінская гарадская тэлефонная сетка» і «Міжгародняя сувязь» Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі РУП «Белтэлекам».

Усяго па выніках працы за 2019 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 62 пераможцы спаборніцтва: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі; арганізацыі прамысловасці; арганізацыі, якія вядуць дзейнасць у будаўніцтве; арганізацыі сельскай, рыбнай, лясной гаспадаркі; сферы паслуг (гандлю, транспарту, сувязі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).

Віншуем калег, жадаем новых прафесійных поспехаў!

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/filiyaly-mgts-i-mizhgarodnyaya-suvyaz-rup-beltelekam-zaneseny-na-respublikanskuyu-doshku