Прадстаўляем новы пакет паслуг «ЯСНА 100 камфорт»

20 красавіка 2020 года лінейку папулярных пакетаў паслуг папоўніў «ЯСНА 100 камфорт».

Ён уключае ў сябе наступныя паслугі:

- доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу, а таксама неабмежаваны доступ да грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам» з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў (лагіна і пароля);

- iнтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: Усё ўключана» ;

- паслуги тэлефоннай сувязі c неабмежаванай колькасцю

тэлефонных злучэнняў у сетцы РУП «Белтэлекам» i дадатковай паслугай CLIP;

- паслугу «Разумны дом».

Асаблівасцю пакета з'яўляецца новы падыход у рэалізацыі паслугі «Разумны дом», які прадугледжвае для абанента магчымасць выбару датчыкаў (акрамя відэакамеры), якія ўвойдуць у базавы камплект паслугі. Уключаныя прылады могуць быць як розныя, так і аднатыпныя. Нагадаем, раней у базавы камплект паслугі ўключаўся пэўны набор датчыкаў: датчык руху, датчык адкрыцця дзверы (акна), датчык дыму.

Таксама інфармуем, што пакет паслуг «ЯСНА 50» з 20 красавіка 2020 года адпраўляецца ў архіў. Гэта азначае, што дзеючыя абаненты гэтага пакета могуць і далей працягваць ім карыстацца, аднак новыя абаненты падлучыцца да яго не змогуць.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/pradstaulyaem-novy-paket-paslug-yasna-100-kamfort