«Белтэлекам» арганізаваў доступ да інфармацыйнай лініі «122» у падтрымку пажылых людзей

Кампанія «Белтэлекам» далучылася да добраахвотніцкага праекта «Добры тэлефон», арганізаванага Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і платформай «Імёны» для інфармавання пажылых людзей. Абаненты стацыянарнай тэлефоннай сувязі атрымалі магчымасць тэлефанаваць на інфармацыйную лінію «122» у падтрымку пажылых людзей, якія знаходзяцца ў ізаляцыі ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

 

На інфалініі будуць дзяжурыць валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Патэлефанаваўшы на кароткі нумар 122, пажылыя людзі змогуць атрымаць адказы на любыя хвалюючыя іх пытанні. Валанцёры раскажуць пра спосабы абароны ўласнага здароўя, падзеляцца інфармацыяй аб тым, куды звярнуцца па дапамогу, акажуць псіхасацыяльную падтрымку. Акрамя гэтага, многія пенсіянеры, якія прывыклі да актыўнага жыцця і адчуваюць недахоп зносін, у асобе валанцёраў змогуць знайсці проста ўважлівага суразмоўцу, з якім можна пагаварыць па тэлефоне на любыя тэмы.

 

Інфармацыйная лінія працуе па будніх днях з 9 да 18 гадзін.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-arganizavau-dostup-da-infarmacyynay-linii-122-u-padtrymku-pazhylykh-lyudzey