У філіяле "МГТС" РУП «Белтэлекам» прайшоў конкурс прафмайстэрства

У філіяле "Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» працуюць адданыя сваёй справе людзі. Гэта пацвердзіў конкурс прафесійнага майстэрства «Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛС - 2020».

 

За перамогу змагаліся 10 удзельнікаў (5 каманд). Конкурсныя заданні былі пабудаваныя ў выглядзе модуляў, кожны з якіх з'яўляўся неабходным звяном у пабудове агульнай схемы. Пераход ад аднаго модуля да наступнага адбываўся толькі з дазволу суддзі.

 

Перамогу ў конкурсе прафмайстэрства атрымала каманда ўчастка па капітальным рамонце і дэмантажы кабеляў у складзе Эдуарда Лепяшова и Яўгена Шылава. На другім месцы - Сяргей Паламарчук і Іван Калядэнка - прадстаўнікі ўчастка лінейна-кабельных збудаванняў №1. Трэцяе месца - у каманды ўчастка лінейна-кабельных збудаванняў №4, якая складаецца з Аляксея Петрашэўскага і Віталя Комара.

 

Галоўны інжынер філіяла «МГТС» Юры Шпак падзякаваў спецыялістам за ўдзел, адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі кабельшчыкаў-спайшчыкаў і арыгінальны падыход у вырашэнні многіх пытанняў, з якімі ім давялося сутыкнуцца падчас конкурсу.

 

Юрый Шпак разам са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла «МГТС» Кацярынай Несцеравай павіншавалі пераможцаў, пажадаўшы ім далейшых поспехаў у працы і прафесійнага росту.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-filiyale-mgts-rup-beltelekam-prayshou-konkurs-prafmaysterstva