Футбольны сезон на «ЯСНАе TV» адкрываецца матчам за Суперкубак Беларусі

4 сакавіка ў 19.15 у прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» ў фармаце FULL HD аматары футбола ўбачаць матч за Суперкубак Беларусі. У барацьбу ўступяць дзеючы чэмпіён краіны брэсцкае «Дынама» і ўладальнік Кубка Беларусі салігорскі "Шахцёр".

 

Футбалісты «Шахцёра» ўсутыч падбіраліся да запаветнага трафея, але так і не змаглі яго атрымаць: у 2015 і 2016 гадах яны саступалі барысаўскаму БАТЭ. А вось берасцейцы выйгравалі Суперкубак двойчы запар - у 2018 і 2019 гадах.

 

Вядучы прамых уключэнняў на матчы - вядомы спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч. У пары з ім - экс-трэнер БАТЭ Алег Дулуб. Эксперты дадуць сваю ацэнку таго, што адбываецца на полі, прааналізуюць мінулы футбольны сезон і зробяць прагнозы на надыходзячы.

 

Каментаваць Суперкубак будуць Фёдар Прошкін і Юры Доўнар. Яны дапамогуць заўзятарам максімальна пагрузіцца ў атмасферу гульні, насыцяць яе цікавымі фактамі і абавязкова звернуць увагу на самыя вострыя моманты матчу.

 

У гэтым сезоне гледачы тэлеканала «ЯСНАе TV» атрымаюць унікальную магчымасць убачыць 200 матчаў нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. Гэта прадугледжана партнёрскім пагадненнем паміж кампаніяй «Белтэлекам» і Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

 

Станьце заўзятарам любімай каманды на тэлеканале «ЯСНАе TV»!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/futbolny-sezon-na-yasnae-tv-adkryvaecca-matcham-za-superkubak-belarusi