Трэнды развіцця разумных гарадоў абмяркуюць на форуме МСЭ

З 3 па 5 сакавіка ў Мінску будзе праходзіць форум Міжнароднага саюза электрасувязі «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі». Форум арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства аб'яднае прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, тэлекамунікацыйных аператараў, навучальных устаноў, вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання і інш. У яго рабоце прымуць удзел і прадстаўнікі РУП "Белтэлекам".

 

Пытанні стварэння спрыяльных гарадскіх умоў для жыцця людзей і вядзення бізнесу становяцца ўсё больш актуальнаымі. Разумны ўстойлівы горад - гэта інавацыйны горад, які выкарыстоўвае інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, эфектыўнасці дзейнасці, даступнасці аказання паслуг, а таксама росту канкурэнтаздольнасці бізнесу пры паралельным забеспячэнні задавальнення патрэбаў сучаснага і будучага пакаленняў у дачыненні да эканамічных, сацыяльных, экалагічных і культурных аспектаў.

 

На форуме будуць разгледжаны наступныя пытанні:

 

l перспектывы і трэнды развіцця разумных ўстойлівых гарадоў;

l падыходы да распрацоўкі канцэпцый і дарожных карт разумных ўстойлівых гарадоў;

l стандартызацыя патрабаванняў да гарадскіх сэрвісаў;

l разумныя гарадскія тэхналогіі і інавацыі ў кіраванні горадам;

l падыходы да распрацоўкі паказчыкаў эфектыўнасці развіцця разумных ўстойлівых гарадоў.

 

Сумесна з форумам будуць праведзены сходы Рэгіянальных груп 3-й і 20-й Даследчых камісій МСЭ-Т для Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/trendy-razviccya-razumnykh-garadou-abmyarkuyuc-na-forume-mse