Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання

Абаненты РУП «Белтэлекам», якія прымаюць пакет агульнадаступных праграм у сетцы эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання пры дапамозе ўласнага камплекта абсталявання, могуць скарыстацца комплексам работ і паслуг “ Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання”

Комплекс паслуг і работ уключае прадастаўленне паслугі па аказанні тэхнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання абанента, а таксама работы па аднаўленни прыёму агульнадаступнага пакета праграм па настройцы тэлевізара або прыстаўки з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм.

Паслуга ўключае:

1. Поўнае абследаванне прыёмнага абсталявання Абанента, ацэнку яго працаздольнасці, уключна абследаванне стану штэкераў, злучальных правадоў, антэннага кабеля і г.д.

2. Рэкамендацыі па яго настройцы на вызначаны частотны канал, рэкамендацыі па выбары і юстыроўцы антэны.

Работы ўключаюць:

1. Аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм у частцы рамонта/замены штэкера і/або замены злучальных правадоў;

2. Настройку тэлевізара або прыстаўкі з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм (за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойке вышэй за 2 метра, якая стаіць асобна);

3. Устаноўка пакаёвай ці знешняй (на вышыні да 2 метраў) антэны. Гэтыя работы не ўключаюць кошту антэны;

Замена антэннага кабеля ( за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталяваная на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, калі яна стаіць асобна)

Публічны дагавор на комплекс паслуг і работ " Тэхнічная кансультацыя, абследванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага  пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання»

Тарыфы на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання", якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў

1Кошт выезда спецыяліста, аднаразова

12,50

2Тэхнічная кансультацыя і абследаванне камплекта абсталявання, за паслугу

17,50

3.Работы па аднаўленні прыёма агульнадаступнага пакета праграм: 
3.1рамонт/замена штэкера і/або замена злучальных правадоў, за факт выкананых работ;

2,20

3.2настройка тэлевізара або прыстаўкі з юсціроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм, за факт выкананых работ;

12,50

3.3устаноўка антэны для прыёма тэлевізійных праграм, за факт выкананых работ: 
3.3.1пакаёвай

8,25

3.3.2знешняй (на вышыні да 2 метраў);

40,75

3.4замена антэннага кабелю: 
3.4.1дэмантаж антэннага кабеля, за 1 метр

0,550

3.4.2пракладванне антэннага кабеля, за 1 метр

2,800

3.4.3аканцаванне антэннага кабелю з двух бакоў штэкерамі, за факт выкананых работ

2,15

 Заўвагі. 
1.Незалежна ад факта выканання паслугі або работ спаганяецца кошт праезду тэхнічнага спецыяліста да кліента (пункт 1). 
2.У выпадку, калі ў працэсе выезду да кліента прыём агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання адноўлены не быў, кошт паслугі па аказанні тэхнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання кліента не спаганяецца. 
3.Замена антэннага кабелю (пункт 3.4) выконваецца за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, якая стаіць асобна. 
4.Кошт абсталявання і матэрыялаў спаганяецца звыш платы за выкананне работы са стаўкай ПДВ 20%. 
5.У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі «Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання», якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на даданую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. 

Source URL: https://beltelecom.by/business/tv/technical-consultation