Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання

Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання

Абаненты РУП «Белтэлекам», якія прымаюць пакет агульнадаступных праграм у сетцы эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання пры дапамозе ўласнага камплекта абсталявання, могуць скарыстацца комплексам работ і паслуг “ Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання

Комплекс паслуг і работ уключае прадастаўленне паслугі па аказанні тэхнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання абанента, а таксама работы па аднаўленни прыёму агульнадаступнага пакета праграм па настройцы тэлевізара або прыстаўки з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм.

Паслуга ўключае:

1. Поўнае абследаванне прыёмнага абсталявання Абанента, ацэнку яго працаздольнасці, уключна абследаванне стану штэкераў, злучальных правадоў, антэннага кабеля і г.д.

2. Рэкамендацыі па яго настройцы на вызначаны частотны канал, рэкамендацыі па выбары і юстыроўцы антэны.

Працы ўключаюць:

1. Аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм у частцы рамонта/замены штэкера і/або замены злучальных правадоў;

2. Настройку тэлевізара або прыстаўкі з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм (за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойке вышэй за 2 метра, якая стаіць асобна);

3. Устаноўка пакаёвай ці знешняй (на вышыні да 2 метраў) антэны. Гэтыя працы не ўключаюць кошту антэны;

Замена антэннага кабеля ( за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталяваная на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, калі яна стаіць асобна)

Публічны дагавор на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследванее і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання"

 

Тарыфы на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання", якія аказваюцца фізічным асобам. 
Уводзяцца 6 снежня 2019 
№ п/п Найменне паслуг Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў 
1 2 3
1 Кошт выезда спецыяліста, аднаразова 12,00
2 Тэхнічная кансультацыя і абследаванне камплекта абсталявання , за паслугу 16,50
3. Работы па аднаўленні прыёма агульнадаступнага пакета праграм:  
3.1 рамонт/замена штэкера і/або замена злучальных правадоў, за факт выкананых работ; 2,10
3.2 настройка тэлевізара або прыстаўка з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм, за факт выкананых работ; 12,00
3.3 устаноўка антэны для прыёма тэлевізійных праграм, за факт выкананых работ:  
3.3.1 пакаёвай  4,50
3.3.2 знешняй (на вышыні да 2 метраў); 27,00
3.4 замена антэннага кабеля:  
3.4.1 дэмантаж антэннага кабеля, за 1 метр 0,48
3.4.2 пракладванне антэннага кабеля, за 1 метр 2,40
3.4.3 аканцаванне антэннага кабеля з двух бакоў штэкерамі, за факт выкананых работ. 2,10
  Заўвагі.  
1. Незалежна ад факта выканання паслугі або работ бярэцца кошт праезду тэхнічнага спецыяліста за кліента (пункт 1).  
2. У выпадку, калі ў працэсе выезду да кліетнта прыём агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання адноўлены не быў, кошт паслугі па аказанні тэнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання кліента не збіраецца.   
3. Кошт абсталявання і матэрыялаў бярэцца звыш платы за выкананне работы са стаўкай ПДВ 20%.   
4. Замена антэннага кабеля (пункт 3.4) выконваецца за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, якая стаіць асобна.