«Лавіся рыбка і вялікая і маленькая»

15 чэрвеня адбыліся спаборніцтвы па лоўлі рыбы сярод супрацоўнікаў эксплуатацыйна-тэхнічнага цэха сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".
На возеры Атолава Ушацкага раёну сабралася 49 чалавек, каб прадэманстраваць сваё майстэрства і выпрабаваць удачу. Спаборніцтвы праводзіліся ў камандным і асабістым заліку.
У асабістым заліку першае, другое і трэцяе месцы размяркоўваліся па найбольшай вазе злоўленай рыбы. Пераможцамі тут сталі:
1 месца - Асецкі Святаслаў, кабельшчык-спайшчык Аршанскага кабельнага ўчастка;
2 месца - Мірановіч Яўген, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Лепельскага кабельнага ўчастка;
3 месца - Бурылаў Мікалай, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Аршанскага кабельнага ўчастка.
У камандным заліку пераможцам стала каманда Лепельскага кабельнага ўчастка ў складзе:
-Грук Сяргей - начальнік кабельнага ўчастка;
-Данілаў Аляксандр - электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад.
У намінацыі «Самая маленькая злоўленая рыбка» перамог інжынер Лепельскага кабельнага ўчастка Мірановіч Яўген.
Ніхто не застаўся без падарункаў, але галоўным для ўдзельнікаў спаборніцтваў стала магчымасць адчуць усю асалоду працэсу лоўлі рыбы і яднання з прыродай у коле аднадумцаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/lavisya-rybka-i-vyalikaya-i-malenkaya