Мельнікаў Генадзь Васільевіч

Мельнікаў
Генадзь Васільевіч

Першы намеснік генеральнага дырэктара

Нарадзіўся ў в. Галькі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў 1959 г. Атрымаў дыплом Мінскага радыётэхнічнага інстытута ў 1981 г. У 2005 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кар'еру пачаў у 1981 г. на пасадзе інжынера Мінскай тэлеграфна-тэлефоннай станцыі. Праз год стаў старшым інжынерам службы электрычнай сувязі ў «Мінскаблтэлекаме», дзе, прайшоўшы па прыступках прафесійнай лесвіцы, у 1997 г. заняў пасаду начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва. У 1999-2001 гг. - намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва ў «Белтэлекаме». У 2001-2002 гг. працаваў начальнікам аддзела развіцця ўпраўлення развіцця і рэгулявання тэлекамунікацый у Міністэрстве сувязі Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе вярнуўся ў «Белтэлекам» на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па эксплуатацыі сетак. Узначальваў СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» у 2005-2006 гг. Далей займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" (2011-2016). У перыяд з 2016-га па 2019 год працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белсувязьбуд». З 2019 г. - намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" па пытаннях будаўніцтва, з 2020 г. - першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам".

Каардынуе працу па ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнага кіравання. Арганізуе работы па праектаванні, будаўніцтве, рэканструкцыі аб'ектаў электрасувязі, своечасовым уводзе ў дзеянне вытворчых магутнасцяў і аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Забяспечвае правядзенне работ па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю, эксплуатацыйным і транспартным забеспячэнні, выкананне працэдур закупкі. Забяспечвае адміністрацыйна-гаспадарчае абслугоўванне прадпрыемства. Арганізуе работу па разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, звязаных з прадастаўленнем паслуг электрасувязі. Ажыццяўляе кіраванне ідэалагічнай дзейнасцю прадпрыемства.
Службовы тэлефон: +375 17 2171011 (прыёмная)


Source URL: https://beltelecom.by/about/management/melnikov