Івашкін Аляксей Аляксандравіч

Івашкін
Аляксей Аляксандравіч

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1982 годзе.

У 2001 годзе скончыў Вышэйшы каледж сувязі, у 2004-м – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2012 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе, яшчэ будучы студэнтам 5-га курса універсітэта, з пасады спецыяліста, а затым інжынера па абароне інфармацыі вытворчага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Светач». Пасля заканчэння ВНУ працаваў ва ўпраўленні тэлебачання, радыёсувязі і радыёвяшчання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе на пасадзе вядучага інжынера тэхнічнага аддзела пачаў кар'еру ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ». З 2007 па 2009 гады – начальнік сектара міжнародна-прававой абароны радыёчастот, у наступныя гады кіраваў аддзелам знешніх сувязей, аддзелам фіксаванай службы і міжнароднай абароны радыёчастот, аддзелам, а затым упраўленнем міжнароднага супрацоўніцтва. У 2020 годзе ўзначаліў «БелДІЭ».

10 ліпеня 2024 года назначаны на пасаду генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам».

Кіруе дзейнасцю рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» на падставе Статута. Каардынуе работу па пытаннях бухгалтарскага ўліку, вытворча-гаспадарчай, рэвізійнай, міжнароднай дзейнасці, камунікацый з грамадскасцю, нарматыўна-прававога забеспячэння дзейнасці прадпрыемства. Вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця рэсурсаў вытворчасці як састаўной часткі стратэгіі прадпрыемства.
Службовы тэлефон: +375 17 217 10 05 (прыёмная).


Source URL: https://beltelecom.by/about/management/ivashkin