«Белтэлекам» прэзентаваў лічбавыя рашэнні ўдзельнікам форуму «Еўрарэгіён «Нёман-2019»

«Белтэлекам» прэзентаваў сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі ўдзельнікам XX Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман-2019» і міжнароднага бізнес-форуму, якія прайшлі 12-14 верасня ў Гродне.

 

20-раз Гродзеншчына прымала гэта маштабнае мерапрыемства. Прадстаўнікі дзелавых і дыпламатычных колаў з 30 краін вялі перамовы, абмяркоўвалі напрамкі супрацоўніцтва і знаёміліся з прадукцыяй больш за 100 прадпрыемстваў.

 

Увагу ўдзельнікаў прыцягваў іміджавы павільён кампаніі «Белтэлекам». Спецыялісты Гродзенскага філіяла разгарнулі экспазіцыі паслуг «Відэакантроль», «Разумны дом», «ЯСНА». У першы дзень працы форуму нашы калегі прадэманстравалі гэтыя лічбавыя рашэнні ганаровым гасцям, у ліку якіх - губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў.

 

У дні выставы ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з функцыяналам сучасных паслуг і пераканацца, што карыстацца імі проста і зручна. Напрыклад, паслугу «Відэакантроль» ужо ацанілі і прыватныя карыстальнікі, і прадстаўнікі бізнесу. Яе «Белтэлекам» гатовы рэалізаваць пад ключ. «Відэакантроль» дазваляе атрымаць аддалены доступ да відэаінфармацыі з розных аб'ектаў - гэта можа быць офіснае памяшканне або пад'езд жылога дома, карпаратыўная нерухомасць або паркоўка. Пры гэтым у рэжыме рэальнага часу або ў запісу можна прагледзець відэа з камеры і пераканацца, што на аб'екце усё ў парадку.

 

Выстава стала месцам для дзелавых сустрэч, гаворак і ўстанаўлення новых перспектыўных кантактаў. Фармат мерапрыемства дазволіў прадэманстраваць магчымасці сучасных тэлекамунікацыйных паслуг і, вядома, абмеркаваць з зацікаўленымі напрамкі далейшага супрацоўніцтва.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prezentavau-lichbavyya-rashenni-udzelnikam-forumu-euraregiyon-nyoman-2019