Тэлевізійнае і гукавое вяшчанне

У рамках выканання «Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года» прадугледжана будаўніцтва сеткі наземнага лічбавага эфірнага тэлебачання і арганізацыя лічбавага эфірнага тэлерадыёвяшчання на 93 радыётэлевізійных перадаючых станцыях. РУП «Белтэлекам» з 2005 года ажыццяўляў планавую мадэрнізацыю сеткі распаўсюджвання тэлевізійных праграм і будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі да дзеючых і зноў будуючыхся радыётэлевізійных перадаючых станцый. Пры гэтым прымянялася сучаснае абсталяванне, якое ажыццяўляе перадачу сігналу тэлеканалаў у лічбавым фармаце да лічбавых эфірных перадатчыкаў, устаноўленых на радыётэлевізійных перадаючых станцыях. У 2015 годзе РУП Белтэлекам» скончыў пракладку валаконна-аптычнага кабеля і падачу лічбавага агульнадаступнага пакета тэлевізійных праграм да ўсіх радыётэлевізійных перадаючых станцый рэспублікі, якія плануюцца да будаўніцтва. Сёння ажыццяўляецца дастаўка агульнадаступнага лічбавага пакета да 94 радыётэлевізійных перадаючых станцый, якія знаходзяцца на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

З 25 чэрвеня 2013 года РУП «Белтэлекам» пачаў рэалізацыю паслугі эфірнага камерцыйнага лічбавага тэлебачання. Прадастаўленне паслугі ажыццяўляецца пад гандлёвай маркай ZALA у выглядзе асобных пакетаў, якія ўключаюць 35 камерцыйных тэлевізійных каналаў стандарту DVB-T2 плюс агульнадаступны пакет. У цяперашні час ахоп насельніцтва Рэспублікі Беларусь эфірным камерцыйным лічбавым тэлебачаннем складае каля 95%.

Падрабязную інфармацыю паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання і карты ахопу тэрыторыі глядзіце на сайце zala.by і beltelecom.by.

У сувязі з рэарганізацыяй РУП «Белтэлекам» і РУП «БРТПЦ» шляхам далучэння да РУП «Белтэлекам» РУП «БРТПЦ», РУП «Белтэлекам» з трэцяга кастрычніка 2016 года вызначаны правапераемнікам правоў і абавязкаў РУП «БРТПЦ».

У цяперашні час РУП «Белтэлекам» забяспечвае перадачу па каналах сувязі тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм тэлерадыёкампаній, арганізоўвае падачу пазапланавых тэлевізійных перадач, «відэамасты» і «відэаперагоны» з месцаў правядзення мерапрыемстваў і іншых падзей, ажыццяўляе эфірную трансляцыю тэлевізійнага і гукавога вяшчання на тэрыторыі краіны.


Source URL: https://beltelecom.by/about/communication-networks/television-broadcasting