Інструкцыя аб парадку прымянення тарыфаў "Максіфон"
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў
на паслугі тэлефаніі па ІP-пратаколе "Максіфон" для
юрыдычных асо і індывідуальных прадпрымальнікаў
1. Тарыфы, указаныя ў дадатку 93, прымяняюцца пры вызначэнні платы за паслугі тэлефаніі па IP-пратаколе "Максіфон", якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. | |||||
2. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы, указаныя ў дадатку 93, устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. | |||||
3. Плата за зыходнае злучэнне абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання з абанентамі "Максіфон" спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі па прадастаўленні міжгароднага тэлефоннага злучэння. | |||||
4. Плата за выбар элітнага нумара ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання. | |||||
5. Плата за зыходныя міжнародныя галасавыя паведамленні спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугіпа прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі электрасувязі агульнага карыстання. Дадатковая плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне не спагняецца. | |||||
6. Пры замене нумара па просьбе абанента плата спагняецца ў адпаведнасці з дзйенічаючымі тарыфамі на паслугі для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання па замене нумара па просьбе абанента ў межах адной АТС. | |||||
7. Плата за пераафармленне дагавора ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання за пераафармленне абанемента. | |||||
8. Плата за злучэнне пры перадачы файлаў і тэкставых паведамленняў паміж абанентамі "Максіфон" не спагняецца. | |||||
9. Плата за відэа злучэнне спагняецца ў адпаведнасці з тарыфамі на злучэнне па перадачы галасавых паведамленняў. | |||||
10. Плата за выхад на даведачную службу (109) спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на даведачна-інфармацыйныя паслугі. | |||||
11. Плата за выхад на даведачныя службы (123, 153) не спаягняецца. | |||||
12. Абанементная плата па тарыфным плане «Кампаньён» уключае 400 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасовага паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, у тым ліку абанентаў «Максіфон», і 100 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі. | |||||
13. Абанементная плата па тарыфным плане «Кампаньён плюс» ўключае 800 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, у тым ліку абанентаў «Максифон», і 200 хвілін выходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі. | |||||
14. Нескарыстаная колькасць хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення, уключаных у абанементную плату па тарыфных планах «Кампаньён», "Кампаньён плюс" на наступны каляндарны перыяд не пераносіцца. | |||||
15. Аплата хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення, устаноўленых з тэрыторыі РБ звыш ўлічаных у абанементнай плаце па тарыфных планах «Кампаньён», "Кампаньён плюс" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 2.1-2.2 для тарыфнага плана «Свабодны». | |||||
16. Для абанентаў тарыфных планаў "Кампаньён", "Кампаньён плюс" плата за зыходныя паведамленні пры перадачы галасавога паведамлення, устаноўленыя ўнутры сеткі Максіфон, не спагняецца. | |||||
17. Падключэнне да тарыфнага плана "Кампаньён", "Кампаньё плюс" ажыццяўляецца толькі пры ўмове падключэння не менш пяці нумароў. |