Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнародная дзейнасць РУП "Белтэлекам" будуецца на прынцыпах партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі арганізацыямі, аператарамі, кампаніямі, з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай стратэгіяй "Белтэлекам" у пытаннях міжнароднай дзейнасці з’яўляецца забеспячэнне адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, здзяйсненне комплексу мерапрыемстваў па арганізацыі і развіцці міжнароднай дзейнасці прадпрыемства, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэлекамунікацыйных тэхналогій і паслуг, фарміраванне станоўчага іміджу прадпрыемства.
Міжнароднае супрацоўніцтва "Белтэлекам" ажыццяўляецца па наступных кірунках:
- супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі сувязі,
- удзел у міжнародных тэлекамунікацыйных праектах,
- двухбаковае супрацоўніцтва з замежнымі аператарамі і кампаніямі, якія прадастаўляюць паслугі сувязі, а таксама кампаніямі і фірмамі, якія вырабляюць тэлекамунікацыйнае абсталяванне.
"Белтэлекам" актыўна супрацоўнічае з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ), Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі (РСС), Еўрапейская нарада па планаванні сеткі (ENPM), Еўрапейская арганізацыя спадарожнікавай сувязі "Еutelsat" і іншыя.
"Белтэлекам" удзельнічае ў міжнародных праектах TEL/TET, TAE і ITUR.
У рамках рэалізацыі міжнародных праектаў TEL і ТАЕ РУП «Белтэлекам» пабудаваў магістральныя валаконна-аптычныя лініі сувязі на наступных участках сеткі: Мінск – Віцебск – Верхнядзвінск – дзяржмяжа Латвіі; Мінск – Ашмяны – дзяржмяжа Літвы; Мінск – Слонім – Брэст – дзяржмяжа Польшчы; Мінск – Гомель - джяржмяжа Украіны, а таксама мае злучэнне па ВАЛС з сумежнымі дзяржавамі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны.
Надаючы вялікае значэнне ўдасканаленню і развіццю галіны сувязі, задавальненню запатрабаванняў у тэлекамунікацыйных паслугах, укараненню навейшых тэхналогій, аб’яднанню інтэлектуальных і вытворчых рэсурсаў, абмену вопытам і інфармацыяй, РУП "Белтэлекам" вядзе актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва з вядучымі аператарамі і кампаніямі электрасувязі замежных краін на дагаворнай аснове.
Нацыянальны аператар электрасувязі Рэспублікі Беларусь мае дамоўленасці аб супрацоўніцтве з 60 міжнароднымі кампаніямі, якія дзейнічаюць у сферы тэлекамунікацый розных краін.