Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» (СПІН)
Скарыстаўшыся дадзенай паслугай, Вы зможаце сфармаваць запыт па любой з пазіцый: прозвішча, імя, імя па бацьку; нумар тэлефона; адрас устаноўкі тэлефона. Па сфармаваным запыце Вам будзе прадастаўлена інфармацыя аб нумары тэлефона, адрасе ўстаноўкі тэлефона (уключаючы рэгіён і код населенага пункта), тыпе абанента (юрыдычная/фізічная асоба), прыкмеце абаненцкай лініі (тэлефон, таксафон, НЦС, Цэнтрэкс), прозвішчы/імені/імені па бацьку (найменні арганізацыі). Фарміраванне запыту да СПІН і прадастаўленне інфармацыі аб абанентах ажыццяўляецца з дапамогай web-інтэрфейсу. РУП «Белтэлекам» не прадастаўляе інфармацыю аб абанентах, знятых з даведкі 109, а таксама абанентах, звесткі аб якіх недаступныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Паслуга прадастаўляецца з выкарыстаннем сродкаў абароны інфармацыі РУП «Белтэлекам», якія прайшлі атэстацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Для арганізацыі працоўнага месца карыстальніка паслугі патрабуецца доступ у сетку Інтэрнэт і адпаведнае праграмнае забеспячэнне. Для ўстаноўкі і налады праграмнага забеспячэння можна скарыстацца інструкцыяй.
Паслуга даступна толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Тарыфы на паслугу «Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» (СПІН) пры дапамозе аддаленага некамутаванага доступу».
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | ||
Уводзяцца з 15 мая 2023 года | ||
№ п/п | Віды паслуг | Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў |
1 | Доступ да сістэм прадастаўлення інфармацыі | |
1.1 | Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП "Белтэлекам" (СПІН): | |
1.1.1 | арганізацыя доступу да сістэмы прадастаўлення інфармацыі, за за падключэнне 1 персанальнага камп'ютара (АРМ) | 40,00 |
1.1.2 | абаненцкая плата за карыстанне інфармацыяй аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП "Белтэлекам" у залежнасці ад колькасці персанальных камп'ютараў (АРМ), у месяц | |
1.1.2.1 | за 1 персанальны камп'ютар (АРМ) | 459,20 |
1.1.2.2 | за 10 персанальных камп'ютараў (АРМ) | 3850,00 |
1.1.2.3 | за 50 персанальных камп'ютараў (АРМ) | 15000,00 |
Заўвага. |
||
База тэлефонных нумароў абанентаў прадастаўляецца толькі ў адпаведнасці з зацверджаным "Парадкам прадастаўлення інфармацыі аб тэлефонных нумарах абанентаў". У кошт прадастаўлення ў карыстанне базы тэлефонных нумароў абанентаў не ўключаецца кошт знешняга носьбіта. |