«Белтэлекам» прапануе новыя праграмныя прадукты для антывіруснай абароны

Кампанія «Белтэлекам» пашырае пералік прадуктаў у рамках паслуг антывіруснай абароны на ўмовах падпіскі, дапаўняючы яго праграмнымі прадуктамі ESET.

Каб зрабіць працу ў сетцы інтэрнэт не толькі камфортнай, але і бяспечнай, прапануем абанентам byfly (у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг) падключыць праграмныя прадукты ESETNOD32 Антывірус, ESETNOD32 SmartSecurity і ESETNOD32 MobileSecurity.

ESET NOD32 Антывірус – надзейнае рашэнне для базавай абароны камп'ютара ад усіх тыпаў вірусных пагроз, уключаючы шыфратары, і атак хакераў. Забяспечвае высокую хуткасць працы камп'ютара, нават падчас гульняў і прагляду фільмаў.

ESET NOD32 Smart Security – комплекснае антывіруснае рашэнне для максімальнай абароны актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў ад усіх тыпаў пагроз. Дапамагае абараніць вэб-камеру і хатнюю сетку ад непажаданых падключэнняў, мае персанальны фаервол, абараняе дзяцей ад непажаднага кантэнту і дазваляе бяспечна аплачваць пакупкі ў інтэрнэце.

ESET NOD32 Mobile Security – антывіруснае рашэнне для мабільных прылад на АС Android. Абараняе смартфоны і планшэты ад вірусаў, шкоднасных прыкладанняўі ашуканскіх аперацый, дапамагае знайсці страчаную ці скрадзеную прыладу і прадухіляе крадзёж канфідэнцыяльнай інфармацыі.

Падключыць паслугу можна ў кабінеце карыстальніка, прыкладанні «Мой Белтэлекам» або ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-novyya-pragramnyya-pradukty-dlya-antyvirusnay-abarony