Паслуга ISDN (2B+D)
Сетка ISDN (Integrated Service Digital Network) - лічбавая сетка, якая забяспечвае цалкам лічбавыя злучэнні паміж аканечнымі прыладамі для падтрымання шырокага спектру маўленчых і інфармацыйных паслуг.
- лічбавая тэлефанія
- відэатэлефанія
- аддалены доступ
- камутаваны (беспарольны, парольны) або некамутаваны (паўпастаяннае ISDN-злучэнне з Інтэрнэт) доступы ў Інтэрнэт
- высокая хуткасць і надзейнасць перадачы інфармацыі на хуткасці да 128 Кбіт/сек або адначасовая работа ў сетцы Інтэрнэт з хуткасцю 64 Кбіт/сек і размова па тэлефоне
- перадача даных
- відэаканферэнцыі
- падключэнне відэатэлефонаў або камп'ютараў, на якіх усталяваны відэапраграмы, да сеткі ISDN дазваляе адначасова перадаваць аўдыя-і відэаданыя паміж тэрміналамі абанентаў
- лічбавая факсімільная сувязь
- дадатковыя віды абслугоўвання (ДВА) ISDN
Кожнаму чалавеку, незалежна ад таго спецыяліст гэта, які працуе дома, ці сеткавы адміністратар буйной арганізацыі, неабходна магчымасць перадаваць маўленчыя, лічбавыя і відэаданыя па тэлефонных лініях хутка і танна. Пералічаныя вышэй магчымасці ISDN дазваляюць шырока выкарыстоўваць тэхналогію ў самых розных галінах сучаснага жыцця. Выкарыстоўваючы ўсяго толькі адну абаненцкую лінію, магчыма тэлефанізаваць невялікі офіс, або рэалізаваць у сябе дома яшчэ адзін тэлефон, што дасць магчымасць не прапусціць важны званок, калі дзіця "знаходзіцца" у сетцы Інтэрнэт, і пазбавіць ад неабходнасці адказваць на званкі, адрасаваныя, напрыклад, вашаму сыну.
Сетка ISDN спалучае ў сабе магчымасці як звычайнай сеткі, так і сеткі перадачы даных. Аднак у сетцы ISDN, пры наяўнасці адпаведнага тэрмінальнага абсталявання, практычна ўсе паслугі прадастаўляюцца з больш высокай якасцю.
ISDN забяспечвае, перш за ўсе, надзейную сувязь, захаваную ад электрычных перашкод і цяжкадаступную для падслухоўваючых прылад. Акрамя прымянення ISDN у якасці звычайнага сродка тэлефоннай сувязі, лічбавая тэхналогія перадачы сігналаў з'яўляецца ідэальнай сістэмай для многіх прадпрыемстваў і фірмаў у тым, што датычыцца работы з аддаленымі карыстальнікамі, а таксама для арганізацыі эфектыўнага доступу ў Інтэрнэт, арганізацыі відэаканферэнцый і г.д. Акрамя таго, важна, што у сетцы ISDN прымяняецца пасекундная тарыфікацыя размоў, што дазваляе істотна эканоміць.
ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ISDN (2B+D),
ЯКІЯ АКАЗВАЮЦЦА ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАМ
Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года | ||
№ п/п |
Найменне паслуг |
Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў |
1 | Прадастаўленне доступу да сеткі электрасувязі агульнага карыстання па тэхналогіі ISDN (2B + D), за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі адначасова | 25,90 |
2 | Перастаноўка адной канцавой абаненцкай прылады: | |
2.1 | у адным памяшканні | 9,00 |
2.2 | у адным будынку | 28,50 |
2.3 | у іншы будынак | 34,90 |
3 | Пераафармленне абанемента (змена рэквізітаў), аднаразова за факт унясення змяненняў незалежна ад колькасці абаненцкіх нумароў у абанента | 12,40 |
4 | Аднаўленне права карыстання абаненцкім нумарам (тэлефонам) | 3,76 |
5 | Абанементная плата ў месяц, за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі: | 9,30 |
5.1 | Пры ўстаноўцы NT+2ав замест NTBA дадаткова да абанементнай платы спаганяецца, у месяц: | 2,65 |
6 | Пачасовая плата (пачасовая плата спаганяецца звыш абанементнай платы), за хвіліну: | |
6.1 | прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў | 0,0105 |
6.2 | прадастаўленне міжгародніх тэлефонных злучэнняў у межах рэспублікі | 0,0200 |
6.3 | прадастаўленне міжнародных тэлефонных злучэнняў | спаганяецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі па прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам стацыянарнай сеткі электрасувязі агульнага карыстання |
6.4 | прадастаўленне тэлефонных злучэнняў пры выхадзе да абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі | ажыццяўляецца па тарыфах па прадастаўленні тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў іншых Аператараў электрасувязі |
6.5 | прадастаўленне даведачна-інфармацыйных паслугі | спаганяецца ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі на даведачна-інфармацыйныя паслугі |
6.6 | плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне спаганяецца за ўсе тэлефонныя злучэнні, за выключэннем злучэнняў да экстранных службаў | |
6.7 | тарыфікацыя для абанентаў ISDN пасекундная, акругленне сум ажыццяўляецца пры выстаўленні рахунку. | |
6.8 | звыш платы за прадастаўленыя тэлефонныя злучэнні бярэцца 1,5 працэнта за кожную размову. | |
6.9 | размовы ў абумоўлены дагаворам час аплачваюцца па тэрміновым тарыфе ў двухразовым памеры | |
7 | Дадатковыя паслугі | |
7.1 | Фарміраванне і падтрымка праграмным шляхам пашыранай колькасці нумароў для ISDN абанента за кожны дадатковы нумар, а таксама за праграмаванне на станцыі рэжыма РВХ (офісная станцыя) і серыйнага нумара незалежна ад колькасці нумароў у серыі: | |
7.1.1 | аднаразова | 10,80 |
7.1.2 | у месяц | 6,50 |
7.2 | Змена катэгорыі абанента | 5,20 |
7.3 | Замена нумара тэлефона па ініцыятыве абанента | 8,80 |
7.4 | За адваротнае падключэнне пры несвоечасовай аплаце паслуг і іншых парушэннях, а таксама пры адключэннях па ініцыятыве абанента. | 2,70 |
7.5 | Пры адключэннях за несвоечасовую аплату паслуг і іншыя парушэнні абанементная плата спагняецца ў поўным аб'еме за ўвесь час адключэння. | |
7.6 | Камплекты канцавых прылад NTBA і NT+2ав з'яўляюцца маемасцю прадпремства сувязі | |
7.7 | Падключэнне на адзін інтерфейс (2В+D) двух абанентаў: | |
7.7.1 | установачная плата для кожнага абанента | 12,50 |
7.7.2 | абанементная плата | 4,26 |
7.7.3 | пачасовая плата па кожным В-канале | п.6 |
7.8 | Блок NTBA устанаўліваецца ў аднаго з абанентаў па ўзаемнай згодзе двух бакоў | |
7.9 | Пры прадастаўленні абанентам ISDN (2B+D) дадатковай паслугі Clip (Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента) плата не спаганяецца | |
7.10 | Прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовы | спаганяецца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам" |
7.11 | Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. | |
|
Заўвагі. |
|
1 |
Аплата за прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовы бярэцца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам". |
|
2 |
Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам. |