Публічны дагавор

ПУБЛІЧНЫ ДАГАВОР аб прадастаўленні паслуг электрасувязі па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», названае ў далейшым «Аператар», у асобе Генеральнага дырэктара Івашкіна Аляксея Аляксандравіча, які дзейнічае на падставе Статута, публікуе дадзены Публічны дагавор аб прадастаўленні паслуг электрасувязі па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт (далей - Дагавор) у адрас фізічных асоб (грамадзян), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У гэтым Дагаворы, калi кантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпрыведзеныя тэрміны маюць наступнае значэнне:

«Акцэпт» - поўнае і безумоўнае прыняцце Карыстальнікам умоў Дагавора. Факт набыцця Карыстальнікам Карты або факт прыняцця «ўмоў выкарыстання» на вэб-сайце з'яўляецца поўным і безумоўным Акцэптам, гэта значыць Карыстальнік, які атрымаў Карту ва ўласнасць, лічыцца акцэптаваўшым Дагавор, і ў адпаведнасці з Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь, разглядаецца як асоба, якая ўступіла з Аператарам у дагаворныя адносіны на ўмовах Дагавора.

«Карта» - сэрвісная тэлефонная карта (далей - СТК), віртуальная сэрвісная тэлефонная карта (далей - ВСТК), карта доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi (далей - КД), віртуальная карта доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi (далей ВКД). Пасродкам Карты ажыццяўляецца доступ Карыстальніка да Паслугі.

«Віртуальная карта» - гэта ўнікальныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя (рэквізіты доступу), якія атрымлівае Карыстальнік у электронным выглядзе (на e-mail) або з дапамогай адпраўкі SMS-паведамлення для доступу да Паслугі.

«Намінал Карты» - выражаны ў тарыфных адзінках эквівалент часу доступу да Паслугі згодна з дзеючымі тарыфамі.

«Карыстальнік» - фізічная або юрыдычная асоба, або індывідуальны прадпрымальнік, якія здзейснілі Акцэпт.

«Рэквізіты доступу» - сукупнасць індывідуальных уліковых дадзеных, у тым ліку: унікальнае ідэнтыфікацыйнае імя (login), пароль (password), ПІН-код (PIN-код).

«Сетка» - сетка Інтэрнэт і/або сетка стацыянарнай электрасувязі.

«Паслугі» або «Паслуга» - паслугі (паслуга) электрасувязі, якія прадстаўляюцца Аператарам Карыстальніку на ўмовах i ў адпаведнасцi з гэтым Дагаворам.

1. Прадмет Дагавора

1.1. Аператар на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) № 02140/487, выдадзенага Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 20 жніўня 2004 г. № 47, прадастаўляе Карыстальніку паслугі электрасувязі з выкарыстаннем Карт згодна з Дадаткам № 1 да гэтага Дагавора і ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі, апублікаванымі на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by, а Карыстальнік выкарыстоўвае Паслугі і ажыццяўляе іх аплату ў адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавора.

1.2. Дадзены Дагавор і Дадаткі да яго (Дадатак №1 «Пералік і апісанне Карт», Дадатак №2 «Тарыфы на Паслугі»), з'яўляюцца афіцыйнымі дакументамі Аператара і неад'емнай часткай Дагавора. Дзеючая версія кожнага з вышэйпералічаных дакументаў размешчана на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

2. Абавязкі Бакоў

2.1. Абавязкі Аператара:

2.1.1. Аператар абавязаны пасля паспяховай ідэнтыфікацыі Карыстальніка ў сетцы Аператара (увядзення логіна, пароля і/або PIN-кода) (для СТК, ВСТК, КД, ВКД) прадастаўляць Карыстальніку Паслугі, вызначаныя гэтым Дагаворам і Дадаткамі да яго, належнай якасці.

2.1.2. Аператар фіксуе ўсю інфармацыю аб прадастаўленых Паслугах, плацяжах, астатку сродкаў на рахунку Карыстальніка і забяспечвае доступ да інфармацыі аб стане рахунку і прадастаўленых Паслугах Карыстальніку ў службе падтрымкі па тэлефонах, азначаных на сайце Аператара: http://www.byfly.by (для КД, ВКД), пры карыстанні картай СТК (ВСТК) баланс паведамляецца пасля набору нумара доступу да Паслугі праз меню ў аўтаматычным рэжыме або аператарам сэрвіснай лініі.

2.1.3. Аператар абавязаны прадаставіць Карыстальніку магчымасць атрымання кансультацый службаў тэхнічнай падтрымкі па тэлефонах, апублікаваных на саміх Картах і сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by, або па электроннай пошце з дапамогай сэрвісу «Пытанне да спецыяліста», размешчанага на сайтах Аператара. Аб'ём кансультацый абмяжоўваецца канкрэтнымі пытаннямі, звязанымі з прадастаўленнем Паслуг, тарыфікацыяй.

2.1.4. Пералік адрасоў сэрвісных цэнтраў Аператара і іх рэжым работы прадстаўлены на сайце Аператара: http://www.beltelecom.by.

2.2. Абавязкі Карыстальніка:

2.2.1. Карыстальнік абавязваецца выконваць умовы, выкладзеныя ў гэтым Дагаворы і Дадатках да яго.

2.2.2. Карыстальнік абавязваецца аплачваць усе Паслугі, якімі карыстаецца.

2.2.3. Карыстальнік абавязваецца выкарыстоўваць Паслугі Аператара ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і не патрабаваць ад Аператара пакрыцця шкоды любога роду, панесенай Карыстальнікам або трэцім бокам у ходзе выкарыстання Паслуг Аператара.

2.2.4. Пры куплі Карт праз web-партал самаабслугоўвання Карыстальнік абавязваецца прадставіць у рэгістрацыйнай форме праўдзівую, поўную і дакладную інфармацыю пра сабе. У выпадку няправільнага ўказання Абанентам адраса электроннай пошты, нумара мабільнага тэлефона Аператар не зможа выслаць рэквізіты доступу, неабходныя для карыстання Паслугай.

2.2.5. Карыстальнік згаджаецца з тым, што дзеянні, здзейсненыя на web-партале самаабслугоўвання, а таксама пасля паспяховай ідэнтыфікацыі Карыстальніка ў сетцы Аператара, прызнаюцца яго дзеяннямі. Аказанне Аператарам Паслугі асобам, якія прайшлі ідэнтыфікацыю ў сетцы Аператара, разглядаецца як аказанне такой Паслугі Карыстальніку. Дзеянні асобы, ідэнтыфікаванай як Карыстальнік, лічацца дзеяннямі Карыстальніка.

3. Правы Бакоў

3.1. Аператар мае права:

3.1.1. Спыніць доступ Карыстальніка да Паслугі пры нулявым балансе асабістага рахунку Карыстальніка, а таксама па заканчэнні тэрміну дзеяння Карты. Тэрмін дзеяння Карты азначаны на абароце Карты або на web-партале самаабслугоўвання, ці ў SMS. Картамі Аператара з'яўляюцца толькі тыя Карты, інфармацыя пра якія размешчана на сайтах Аператара.

3.1.2. Спыніць доступ Карыстальніка як да Паслуг у цэлым, так і да любой іх часткі без папярэдняга папярэджання ў выпадку, калі Карыстальнік уцягнуты ў дзеянні, якія парушаюць правілы і нормы карыстання Паслугамі, а таксама нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.1.3. Размяшчаць інфармацыйныя паведамленні аб планавых прафілактычных або рамонтных работах на сваім абсталяванні на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by не менш чым за 24 (дваццаць чатыры) гадзіны да пачатку правядзення такіх работ.

3.1.4. Прымаць рашэнне аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Карт. Інфармацыю аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Карт Аператар размяшчае ў пунктах рэалізацыі Карт. Падоўжаны тэрмін дзеяння Карт пры наяўнасці магчымасці паказваецца на налепцы на абароце Карты.

3.1.5. Рэалізоўваць Карты пры дапамозе старонніх арганізацый.

3.2. Карыстальнік мае права:

3.2.1. Карыстацца Паслугамі ў адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавора, Дадаткамі да яго, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.2.2. Атрымліваць кансультацыі па пытаннях аб магчымасцях, тарыфікацыі і асаблівасцях прадастаўлення Паслуг, наладзе стандартнага абсталявання, неабходнага для карыстання Паслугамі.

3.2.3. Звярнуцца ў любы сэрвісны цэнтр Аператара з просьбай аб праверцы Карты ў выпадку падазрэння на яе непрацаздольнасць. Карта не павінна мець бачных механічных пашкоджанняў, у тым ліку расколін і сколаў у вобласці нумара Карт, рэквізітаў доступу, тэрміна дзеяння.

3.2.4. Запатрабаваць у межах тэрміну дзеяння Карт вяртання грашовых сродкаў за неаказаныя Паслугі па нявыкарыстаных Картах. У выпадку страты, крадзяжу, псавання (пашкоджання) Карты грашовыя сродкі ў памеры наміналу нявыкарыстанай Карты не вяртаюцца. Пры папярэдняй аплаце за неаказаныя Паслугі па нявыкарыстаных Картах банкаўскай аплатнай картай тэрмін звароту грашовых сродкаў на банкаўскую карту Карыстальніка можа дасягаць 30 дзён з моманту прад'яўлення патрабавання і залежыць ад банка эмітэнта, які выпусціў банкаўскую карту.

3.2.5. Атрымліваць інфармацыю аб стане свайго асабовага рахунку. Карыстальнік самастойна сочыць за станам свайго асабістага рахунку.

4. Парадак разлікаў

4.1. Доступ да Паслугі прадастаўляецца толькі пры станоўчым намінале Карты Карыстальніка або станоўчым балансе асабістага рахунку Карыстальніка ў рамках тэрміну дзеяння Карты. Па заканчэнні тэрміну дзеяння Карты, Карта аўтаматычна блакуецца, а нявыкарыстаныя грашовыя сродкі на яе асабістым рахунку анулююцца і Абаненту не вяртаюцца.

4.2. Аплата Паслуг ажыццяўляецца Карыстальнікам у адпаведнасці з абраным спосабам аплаты (наяўная або безнаяўная форма) і не з'яўляецца камерцыйнай пазыкай. Усе расходы, звязаныя з пералічэннем грашовых сродкаў, ажыццяўляюцца за кошт Карыстальніка.

4.3. Усе тарыфы ўстанаўліваюцца Аператарам у беларускіх рублях з улікам усіх падаткаў і збораў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4.4. Тарыфы публікуюцца на сайце Аператара. Аператар мае права змяняць тарыфы і іншыя ўмовы прадастаўлення Паслуг, апублікаваўшы інфармацыю аб гэтым на сайтах: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

5. Адказнасць Бакоў. Вырашэнне спрэчак

5.1. Аператар нясе адказнасць за змест інфармацыі, размешчанай на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by і ў інфармацыйных рассыланнях Аператара.

5.2. Аператар нясе адказнасць за неадпаведнасць якасці прадстаўляемых Паслуг перадачы даных патрабаванням, размешчаным у тэхнічных нарматыўных прававых актах і гэтым Дагаворы, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.3. Аператар не нясе адказнасці за нармальнае функцыянаванне і даступнасць асобных сегментаў сеткі Інтэрнэт і сетак іншых аператараў электрасувязі. Аператар не гарантуе магчымасць злучэння з вузламі або серверамі сеткі Інтэрнэт, якія часова або пастаянна недаступныя.

5.4. Аператар не нясе адказнасці і не пакрывае страты, якія ўзніклі па прычыне несанкцыянаванага доступу трэціх асоб да інфармацыі аб асабістым рахунку і рэсурсаў Карыстальніка, якія адбыліся па віне Карыстальніка або трэціх асоб.

5.5. Аператар не нясе адказнасці за прамую або ўскосную шкоду, нанесеную Карыстальніку ў выніку выкарыстання або немагчымасці выкарыстання Паслуг і нанесеную ў выніку памылак, пропускаў, перапынкаў у рабоце, выдалення файлаў, змены функцый, дэфектаў, затрымак у рабоце пры перадачы даных і да т.п., якія здарыліся не па віне Аператара.

5.6. Карыстальнік нясе адказнасць за правільнасць запаўнення даных пры набыцці Карт праз web-партал самаабслугоўвання.

5.7. Карыстальнік нясе адказнасць за захаванне канфідэнцыяльнасці ўнікальных рэквізітаў доступу (лагін, пароль і/або PIN-код) і за страты, якія могуць узнікнуць з прычыны несанкцыянаванага выкарыстання яго рэквізітаў доступу. Усе факты звароту да Паслуг Аператара з выкарыстаннем рэквізітаў доступу Карыстальніка лічацца здзейсненымі Карыстальнікам.

5.8. Карыстальнік нясе поўную адказнасць у адпаведнасці з гэтым Дагаворам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за любыя дзеянні, учыненыя ім з выкарыстаннем яго рэквізітаў доступу, а таксама за любыя наступствы, якія магло пацягнуць або пацягнула падобнае яго выкарыстанне. У выпадку перадачы рэквізітаў доступу якой-небудзь трэцяй асобе, усю адказнасць за дзеянні такой трэцяй асобы нясе Карыстальнік.

5.9. Карыстальнік прымае на сябе поўную адказнасць і рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем матэрыялаў, інфармацыі, рэкламы, тавараў, прац і паслуг, атрыманых ім з дапамогай Паслуг.

5.10. Аператар не нясе адказнасці перад Карыстальнікам за абмежаванне доступу да Паслуг, за спыненне доступу да Паслуг, калі гэтыя абмежаванне і спыненне з'явіліся следствам абставін, якія не могуць кантралявацца Аператарам (форс-мажор), уключаючы наступнае: вайна, мяцяжы, забастоўкі, сабатаж, эмбарга, пажары, навадненні, стыхійныя бедствы, пагаршэнне радыёэлектроннага ці радыелагічнага становішча, выбухі, дзеянні або бяздзейнасць урада Рэспублікі Беларусь або іншай краіны, акты дзяржаўных органаў і/або органаў мясцовага самакіравання, унясенне змяненняў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь, аварыі на сетках агульнага карыстання, змены ўмоў доступу да лінейна-кабельных збудаванняў сувязі.

5.11. Аператар не нясе адказнасці за якасць аказваемых Паслуг пры выкарыстанні Карыстальнікам абаненцкага абсталявання, пацвярджэнне адпаведнасці якога не выканана ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспубліцы Беларусь парадку.

5.12. Аператар не нясе адказнасці перад Карыстальнікам або любымі трэцімі асобамі за любыя прамыя і/або ўскосныя страты, уключаючы ўпушчаную выгаду або страчаныя даныя, шкоду гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, панесеныя ў сувязі з выкарыстаннем ім Паслугі, або немагчымасцю яе выкарыстання, або несанкцыянаваным доступам да Паслугі трэціх асоб.

5.13. Аператар не нясе адказнасці за любую шкоду абаненцкім прыладам Карыстальніка ці іншай асобы, любому іншаму абсталяванню ці праграмнаму забеспячэнню, выкліканую або звязаную з выкарыстаннем Карыстальнікам Паслугі.

5.14. У выпадку прад'яўлення трэцімі асобамі прэтэнзій да Аператара, звязаных з выкарыстаннем Карыстальнікам Паслугі, Абанент абавязваецца сваімі сіламі і за свой кошт урэгуляваць азначаныя прэтэнзіі з трэцімі асобамі, ахаваўшы Аператара ад магчымых страт і разбіральніцтваў, альбо выступіць на баку Аператара ў такіх разбіральніцтвах.

5.15. Прэтэнзіі Карыстальніка ў дачыненні да прадстаўляемых Аператарам Паслуг прымаюцца да разгляду толькі пры ўмове, калі яны складзеныя ў пісьмовай форме і накіраваныя на адрас Аператара на працягу трох месяцаў з дня аказання Паслугі або адмовы ў яе прадастаўленні.

5.16. Спрэчкі і рознагалоссі паміж бакамі вырашаюцца шляхам перамоў з абавязковым выкананнем дасудовага парадку вырашэння спрэчак, а ў выпадку не дасягнення пагаднення, падлягаюць вырашэнню ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6. Тэрмін дзеяння Дагавора. Дата і месца заключэння Дагавора.

6.1. Дадзены Дагавор лічыцца заключаным з моманту набыцця Карты Карыстальнікам і дзейнічае да поўнага выкарыстання наміналу Карты на працягу тэрміну яе дзеяння або да заканчэння тэрміну яе дзеяння.

6.2. Карыстальнік мае права ў любы момант спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве.

6.3. Аператар мае права спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам, а таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Асаблівыя ўмовы

7.1. Аператар пакідае за сабой права змяняць і/або дапаўняць умовы гэтага Дагавора і Дадаткаў да яго, карэкціраваць дзеючыя тарыфы, уводзіць новыя Дадаткі і Дапаўненні да гэтага Дагавора. Інфармацыя аб такіх змяненнях публікуецца на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

7.2. Карыстальнік абавязаны самастойна правяраць наяўнасць змяненняў на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by. Працяг карыстання Паслугамі пасля паведамлення на сайтах Аператара аб змяненні бягучых умоў гэтага Дагавора, яго Дадаткаў і іншых змяненняў разглядаецца як згода Карыстальніка з унесенымі змяненнямі і дапаўненнямі.

8. Месцазнаходжання і банкаўскія рэквізіты Аператара

Юрыдычны адрас:

220030, г.Мінск, вул.Энгельса, 6

Банкаўскія рэквізіты:

BY05AKBB30121002700185500000

у ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінска

БІК AKBBBY2Х

УНП 101007741

АКПА 37376608

Дадатак №1 да Публічнага дагавора

аб прадастаўленні паслуг электрасувязі

па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт

 

Пералік і апісанне карт

1. 1. Карта доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi (КД) (Віртуальная карта доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi (ВКД)).

1.1. КД (ВКД) прызначаныя для прадастаўлення доступу ў сетку Інтэрнэт у межах зоны дзеяння сеткі Wi-Fi Аператара (кропак бесправаднога доступу, адрасы якіх пералічаныя на сайце http://www.byfly.by).

1.2. КД (ВКД) прадастаўляецца Карыстальніку пасля яго ідэнтыфікацыі (устанаўлення даных аб асобе Карыстальніка).

1.3. Пры аказанні Паслугі Wi-Fi з дапамогай віртуальных карт доступу для актывацыі паслугі Карыстальнік можа адправіць SMS-паведамленне аператару мабільнай сувязі, з якім у яго заключаны дагавор, або самастойна заказаць ВКД праз web-партал самаабслугоўвання.

1.4. Карыстальнік можа ў залежнасці ад наяўнасці магчымасці ў Аператара набыць КД (ВКД) наступнага наміналу: «60 хвілін», «180 хвілін», «600 хвілін», «1 суткі», «3 сутак» і «5 сутак».

1.5. Перыяд дзеяння КД (ВКД) пры выхадзе ў Інтэрнэт з адной абаненцкай прылады:

·       намінал «60 хвілін» - 3 месяцы з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «180 хвілін» – 3 месяцы з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «600 хвілін» – 6 месяцаў з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «1 суткі» – 24 гадзіны з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «3 сутак» - 72 гадзіны з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «5 сутак» – 120 гадзін з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт).

Пры выхадзе ў сетку Інтэрнэт Карыстальнікам з некалькіх абаненцкіх прылад намінал КД (ВКД) скарачаецца і дзеліцца паміж усімі прыладамі.

1.6. Пасля першай паспяховай аўтэнтыфікацыі Карыстальніка з дапамогай карт доступу (віртуальных карт доступу) Карыстальніку аўтаматычна адкрываецца асабісты рахунак у сістэме Аператара, на які залічваецца сума, эквівалентная наміналу актываванай Карты. Пры праходжанні рэгістрацыі ў разліковай сістэме Аператара Карыстальніку прысвойваецца статус «фізічная асоба». Справаздачныя дакументы аб аказанні паслуг Аператарам не выдаюцца.

1.7. Для доступу ў сетку Інтэрнэт па пратаколе Wi-Fi Карыстальніку неабходна мець: камп’ютар ці іншую мабільную прыладу з адаптэрам IEEE802.11b/g/n і праграмнае забеспячэнне службаў Інтэрнэт.

1.8. Карыстальнік самастойна ажыццяўляе наладу злучэння абаненцкага абсталявання, якое дазваляе выхад у сетку Інтэрнэт.

1.9. Статыстыка доступу ў сетку Інтэрнэт даступная Карыстальніку на сайце http://www.byfly.by.

1.10. Якасць паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт па пратаколе Wi-Fi вызначаецца параметрамі і паказчыкамі, прыведзенымі ў табліцы 1.

 

Табліца 1

№ п.п.

Назва

Норма

Параметры якасці

1

Хуткасць перадачы дадзеных максімальная, кбіт/с, не менш за

вызначанай для канала падключэння кропкі бесправаднога доступу*

2

Хуткасць перадачы дадзеных мінімальная, кбіт/с, не менш за

70% ад хуткасці перадачы дадзеных канала падключэння кропкі бесправаднога доступу*

3.

Каэфіцыент страты IP-пакетаў, %, не больш за

3

4.

Час затрымкі перадачы IP-пакетаў, мс, не больш за

400

Паказчыкі якасці

5.

Каэфіцыент гатоўнасці злучэння з сеткай інтэрнэт, %

не менш 98

6.

Доля паспяховых спробаў злучэння ад агульнай колькасці злучэнняў, %

не менш 90

7.

Доля злучэнняў, якія скончыліся заўчасным раз'яднаннем, %

не больш 5

8.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па хуткасці перадачы дадзеных, %

не менш 90

9.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па часе затрымкі перадачы IP-пакетаў, %

не менш 90

10.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па страт IP-пакетаў, %

не менш 90

11.

Каэфіцыент даступнасці службы тэхнічнай падтрымкі (пры нарматыўным значэнні часу адказу спецыяліста службы не больш за 180 с), %

не менш 90

12.

Каэфіцыент аднаўлення сувязі, %

не менш 95

* Заўвага: пры ўмове выкарыстання рэсурсаў пункту бесправаднога доступу адным Карыстальнікам і суадносінай сігнал-шум не менш за 25дБ.

1.11 Хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт па пратаколе Wi-Fi залежыць ад наяўнасці вольнага радыёканала ў кропцы бесправаднога доступу, ступені загрузкі Wi-Fi сеткі (колькасці Карыстальнікаў, якія працуюць адначасова), аддаленасці ад кропкі бесправаднога доступу, разнастайных перашкод у напрамку кропкі бесправаднога доступу і г.д.

2. Сэрвісная тэлефонная карта (СТК) (Віртуальная сэрвісная тэлефонная карта (ВСТК)).

2.1. Сэрвісная тэлефонная карта (віртуальная сэрвісная тэлефонная карта) - карта перадаплаты тэлефонных злучэнняў. З дапамогай СТК (ВСТК) прадастаўляюцца паслугі мясцовага, міжгародняга, міжнароднага тэлефоннага злучэння, выхаду на іншыя сеткі (у т.л. сотавай рухомай электрасувязі) і на даведачна-інфармацыйныя службы РУП «Белтэлекам». Скарыстаць паслугі з дапамогай СТК (ВСТК) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можна як з мабільнага тэлефона, так і з любога стацыянарнага тэлефоннага апарата, у тым ліку і з таксафона. Устаўляць СТК(ВСТК) у картапрыёмнік таксафона не патрабуецца. СТК (ВСТК) змяшчае індывідуальны PIN-код (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар), неабходны для атрымання доступу да паслугі прадастаўлення тэлефонных злучэнняў.

2.2. Карыстальнік можа ў залежнасці ад наяўнасці магчымасці ў Аператара набыць СТК (ВСТК) наступнага наміналу: 2000, 4000, 8000, 16000, 30000 тарыфных адзінак.

2.3. Дэталізацыя размоў (злучэнняў), якія адбыліся па СТК (ВСТК), не прадастаўляецца.

Дадатак №2 да Публічнага дагавора

аб прадастаўленні паслуг электрасувязі

па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт

Тарыфы на паслугі

Тарыфы на паслугі Аператара для фізічных асоб можна паглядзець тут:

Тарыфы на паслугі Аператара для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў можна пагялдзець тут:


Source URL: https://beltelecom.by/private/telephony/prepaid-calls/stk/taksofony-i-telefonnye-karty-publichnyi-dogovor