Змены ў напаўненні пакетаў ZALA IPTV

Паважаныя абаненты!
З 26 лютага 2019 года ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA пачынаецца трансляцыя тэлеканала «Вектар ТБ»*.

Таксама паведамляем, што з 26 лютага 2019 года спыняецца тэставая трансляцыя рэгіянальнага тэлеканала «2-і гарадскі».

*«Вектар ТБ»  - гэта рэгіянальны тэлеканал, які адлюстроўвае асноўныя падзеі жыцця горада Наваполацка, спецыяльныя праекты, прысвечаныя Году малой радзімы, прапагандуе здаровы лад жыцця, захаванне законнасці і правапарадку. Таксама тэлеканал асвятляе падзеі царкоўнага жыцця.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zmeny-u-napaunenni-paketau-zala-iptv