13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё

У 2012 годзе шматлікія краіны ўпершыню адзначалі Сусветны дзень радыё (World Radio Day). А рашэнне аб яго правядзенні прынята годам раней, на 36-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Свята было прапанавана адзначаць 13 лютага - у дзень стварэння «Радыё ААН» у 1946 годзе.
 
Кожны год мерапрыемства праходзіць пад пэўным дэвізам. У 2019-м Сусветны дзень радыё прысвечаны тэме «Дыялог, памяркоўнасць і мір».
 
Радыё ўяўляе сабой сродак камунікацыі з самай шырокай аўдыторыяй у свеце. Яно з'яўляецца агульнапрызнаным сродкам сувязі, які валодае вялікімі магчымасцямі і патрабуе малых выдаткаў. Больш за тое, радыё гуляе выдатную ролю ў надзвычайных сітуацыях, палягчаючы аказанне дапамогі пры стыхійных бедствах.
 
І сёння радыё працягвае ўдасканальвацца. У эпоху сінтэзу розных сродкаў масавай інфармацыі яно асвойвае новыя тэхналогіі: шырокапалосную і мабільную сувязь, планшэтныя камп'ютары і г.д.
 
Як кажуць заснавальнікі свята, яно павінна не толькі аддаць належнае радыё як сродку сувязі, але і паслужыць умацаванню супрацоўніцтва паміж усімі, хто мае дачыненне да радыё.

Source URL: https://beltelecom.by/news/main/13-lyutaga-adznachaecca-susvetny-dzen-radyyo