Аўдыяканферэнцыя
Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.
Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, які абслугоўвае платформа IMS. Падключыць паслугу магчыма ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам». Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі. Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам), доступ да якога ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэквізітаў доступу (лагіна і пароля), прадстаўленых у рамках паслугі тэлефонная сувязь.
Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведамленняў (у аўтаматычным рэжыме).
Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» вы можаце даведацца па тэлефоне 123.
Тарыфы на паслугу "Аўдыяканферэнцыя",
якая аказваецца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года | ||
Найменне паслуг |
Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў |
|
"Аўдыяканферэнцыя" |
|
|
падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі |
0,40 |
|
падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі |
0,30 |
|
Заўвагі. |
||
Пры аказанні паслугі "Аўдыяканферэнцыя" звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі) |
||
Тарыфы на паслугі аўдыяканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. |