«Белтэлекам» арганізаваў бізнэс-сустрэчы з кліентамі Мінскай вобласці

Кампанія «Белтэлекам» працягвае знаёміць кліентаў з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі. Дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў Мінскай вобласці адбыліся ў занальных вузлах электрасувязі. У ходзе бізнес-прэзентацый спецыялісты кампаніі распавялі аб запатрабаваных у карпаратыўным сегменце паслугах, падвялі вынікі працы, абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў 2019 годзе.
 
Сёння ў партфелі кампаніі «Белтэлекам» - шырокі пералік паслуг для бізнесу любога фармату. Вялікі вопыт вырашэння комплексных тэлекамунікацыйных задач і індывідуальны падыход у рабоце дапамогуць знайсці аптымальнае рашэнне для кожнага кліента.
 
Удзельнікаў прэзентацыі, якая прайшла на базе Барысаўскага занальнага вузла электрасувязі, вітаў начальнік ЗВЭС Андрэй Капытко. Ён пазнаёміў прысутных з магчымасцямі і перавагамі новай паслугі «Відэакантролю», падзяліўся вопытам яе ўкаранення ў Барысаўскім рэгіёне. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» зрабілі акцэнт на арганізацыі паслугі ў адпаведнасці з канкрэтнымі патрэбамі бізнесу, адказалі на шматлікія пытанні аўдыторыі.
 
Прадуктыўна прайшла сустрэча з кліентамі ў Маладзечанскім ЗВЭС. Дзелавая камунікацыя пачалася з прэзентацыі пакета паслуг «Бізнес-кейс 35», які ўключае доступ у інтэрнэт з хуткасцю 35 Мбіт/с, 2 тэлефонных нумары з безлімітнымі званкамі па Рэспубліцы Беларусь унутры сеткі «Белтэлекам», базавы камплект паслугі «Разумны дом», антывірусную абарону і іншыя бонусы. Удзельнікі таксама даведаліся аб розных сцэнарыях і шырокіх магчымасцях паслугі «Разумны дом». Нашы калегі прадэманстравалі працу базавых і дадатковых датчыкаў, распавялі пра асаблівасці выкарыстання паслугі.
 
Спецыялісты Пухавіцкага ЗВЭС правялі шэраг выязных сустрэч. Іх удзельнікамі сталі прадстаўнікі сфер адукацыі, абслугоўвання і прамысловасці. Людзі, якія сабраліся пазнаёміліся з запатрабаванымі ў бізнес-сегменце паслугамі. У іх ліку - высакахуткасны доступ у сетку інтэрнэт, «Відэакантроль», «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі «Wi-Fi» і інш.

Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-arganizavau-biznes-sustrechy-z-klientami-minskay-voblasci