«Белтэлекам» правёў бізнес-семінары для карпаратыўных кліентаў

«Белтэлекам» працягвае знаёміць карпаратыўных кліентаў з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі. Бізнес-семінары і прэзентацыі сталі нязменным фарматам зносін спецыялістаў кампаніі са сваімі партнёрамі. Прамыя кантакты з кліентамі дапамагаюць лепш даведацца пра іх бізнэс-задачы, абмеркаваць актуальныя пытанні, пачуць розныя пажаданні, каб прапанаваць кожнаму аптымальнае рашэнне.
У снежні ў двух раёнах Віцебскай вобласці адбыліся прэзентацыі «Сучасныя эканамічныя рашэнні для бізнесу ад «Белтэлекам». Спецыялісты Віцебскага філіяла прадставілі запатрабаваныя тэлекамунікацыйныя паслугі і сэрвісы дзелавым колам Браслава і Паставаў.
Сёння «Белтэлекам» гатовы прапанаваць поўны комплекс сучасных тэлекамунікацыйных прадуктаў «пад ключ». Як адзначыў начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Зміцер Малайчын, лічбавыя рашэнні «Белтэлекама» могуць павысіць эфектыўнасць бізнэс-працэсаў, палепшыць кліенцкі сэрвіс, забяспечыць кантроль за вытворчымі працэсамі і г.д. Пры гэтым індывідуальны падыход у працы дасць магчымасць максімальна паспяхова дасягаць пастаўленых мэтаў.
З вялікай цікавасцю ўдзельнікі сустрэчы знаёміліся з паслугай «SMS-рассылка», мабільным прыкладаннем «Мой Белтэлекам», новай паслугай «відэакантролю» і інш. Увагу прыцягнуў пакет паслуг для юрыдычных асоб «Бізнес-кейс», у рамках якога абанент можа карыстацца безлімітным доступам у інтэрнэт з хуткасцю да 35 Мбіт/с, паслугамі антывіруснай абароны, тэлефоннай сувяззю на двух нумарах з неабмежаваным колькасцю званкоў у сетцы «Белтэлекам», а таксама паслугай «Разумны дом».
Спецыялісты філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» арганізавалі бізнес-семінар для сталічных кліентаў. Удзельнікі пазнаёміліся з запатрабаванымі ў бізнес-сегменце паслугамі, даведаліся аб розных сцэнарыях і шырокіх магчымасцях тэлекамунікацыйных рашэнняў кампаніі, абмяняліся думкамі.

Жывое абмеркаванне прадстаўленых паслуг сведчыць аб зацікаўленасці аўдыторыі. Усе ўдзельнікі атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні, разгледзелі магчымасці далейшага супрацоўніцтва.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-pravyou-biznes-seminary-dlya-karparatyunykh-klientau