300 тысяч мінчан выбралі тэлебачанне ZALA!

У снежня 2018 года філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» заключыў дагавор з 300-тысячным абанентам тэлебачання ZALA. Ім стала інжынер-канструктар Ларыса Аляксееўна Філімонава.
12 снежня юбілейнага кліента павіншаваў намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша. Ён адзначыў, што яшчэ зусім нядаўна, у жніўні 2017 года, філіял «МГТС» віншаваў 200-тысячнага абанента ZALA. Высокія тэмпы росту кліенцкай базы кажуць аб якасці паслугі, якую прадастаўляе кампанія, і даверы карыстальнікаў.
Ушанаванне юбілейных абанентаў стала для «Белтэлекама» добрай традыцыяй.

Падарункам для Ларысы Філімонавай стаў сертыфікат на бясплатнае карыстанне на працягу года пакетам «ЯСНА 100», які ўключае ў сябе паслугі інтэрактыўнага тэлебачання (больш за 110 тэлеканалаў), інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, доступ да грамадскіх кропках Wi-Fi, безлімітныя званкі ў сетцы «Белтэлекам», паслугу CLIP.

Як распавяла Ларыса Аляксееўна, тэлебачанне ZALA яна вырашыла падключыць, таму што ведае аб яго сучасных магчымасцях. Але самае галоўнае - гэта шырокі пералік тэлеканалаў. Перавагу Ларыса Аляксееўна аддае пазнавальным тэлеканалам аб падарожжах, прыродзе, геаграфіі.
- Пад Новы год атрымліваць падарункі прыемна ўдвая. А такі падарунак, як «ЯСНА 100», - для мяне поўная нечаканасць, - прызнаецца Ларыса Філімонава. - Дзякуй кампаніі «Белтэлекам» за прыемны сюрпрыз.

Даведачна

Гандлёвая марка ZALA аб'ядноўвае тэлебачанне па трох тэхналогіях.

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALAдазваляе абаненту кіраваць пакетам тэлеканалаў: ставіць на паўзу, глядзець тэлеперадачы, якія былі ў эфіры раней (зрух па сетцы вяшчання назад да 48 гадзін), праглядаць праграму перадач і многае іншае.

Са SMART ZALA кліент можа глядзець любімыя праграмы на розных прыладах (планшэт, смартфон) з высокай якасцю малюнка і гуку ўсюды, дзе ёсць доступ у інтэрнэт. Акрамя інтэрактыўных функцый (паўза, запіс, перамотка, архіў) SMART ZALA уключае ў сябе функцыю «мультырум» - магчымасць праглядаць кантэнт на двух прыладах адначасова.

Эфірнае тэлебачаннеZALA дае абаненту магчымасць глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці там, дзе раней гэта было немагчыма. Паслуга рэалізавана з дапамогай лічбавых наземных тэлевізійных перадаючых станцый РУП "Белтэлекам".


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/300-tysyach-minchan-vybrali-telebachanne-zala